Месячнік бяспекі працы падчас правядзення ўборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур пройдзе на Дзятлаўшчыне з 9 ліпеня па 9 жніўня.
Арганізацыя і правядзенне ўсіх відаў eборачных работ патрабуюць ад кіраўнікоў прадпрыемстваў прыняцця ўзважаных рашэнняў, канцэнтрацыі тэхнічных і людскіх рэсурсаў, накіраваных на атрыманне максімальнага выніку; ажыццяўлення кантролю за станам вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны. Даведачна: у арганізацыях аграпрамысловага комплексу адзначаецца высокі ўзровень вытворчага траўматызму. У 2025 годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 3 работнікі, 20 атрымалі цяжкія траўмы. За першае паўгодзе 2026 года цяжка траўмаваны 9 чалавек.
Аляксандр КАМАРОЎ,
галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga