Categories: Падзеі

У стылі «этна». У яслях-садку № 65 Гродна працуе беларускамоўная група «Вясёлка»

Яна пачала працаваць з першага жніўня. Сення яе наведваюць 19 дзетак ва ўзросце ад 2 гадоў. На працягу дня выхавацелі і спецыялісты арганізоўваюць выхаваўчы працэс на беларускай мове: размаўляюць, чытаюць, гуляюць з дзецьмі.– Напярэдадні новага навучальнага года аддзел адукацыі Кастрычніцкага раёна Гродна правёў апытанне сярод бацькоў, – расказала загадчыца яслямі-садам №65 Алена Прэцкайло. – І з улікам іх пажаданняў у нашай установе з’явілася першая беларускамоўная група.Першай стала яна ўвогуле для Кастрычніцкага раёна Гродна. У групе створаны ўсе ўмовы для насычанага і цікавага жыцця выхаванцаў. Кожны дзень яны з задавальненнем прыходзяць у садок, каб паказаць свае таленты і праявіць сябе ў розных відах дзейнасці.

Знаёмства з беларускай культурай будуецца на аснове малых фальклорных формаў – прымавак і прыказак. З радасцю дзеці апранаюць нацыянальныя строі падчас гульнёвых заняткаў, развучваюць песні і вершы. На беларускай мове ў гэтай групе будуць праходзіць усе ранішнікі, але для садку гэта не навінка. Святы з пазнакай «этна» тут звыклая практыка. Да дня пісьменства, напрыклад, дзеці сталі ўдзельнікамі мерапрыемства «Першыя крокі насустрач з цудоўнай кнігай», якое прайшло, зразумела, на роднай мове.

Існуюць беларускамоўныя групы і ў Ленінскім раёне Гродна. Не першы год прымаюць юных выхаванцаў ў яслях-садку №45. Дзве такія групы сёння наведваюць 30 дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці год. А ў яслях-садку №54 працуюць 6 беларускамоўных груп і і гэты вопыт ўжываецца тут ўжо больш за дзесяць год.

Знаёмства ж з беларускай мовай актуальна для ўсіх без выключэнняў садоў вобласці. Адзін дзень тыдня нават у рускамоўных установах для дзяцей пачынаецца з прывітання «Добрай раніцы» замест “Доброе утро” і ўключае адпаведныя заняткі. Аб станоўчым уплыве такой практыкі магу судзіць, як гаварыцца знутры. З нейкай асаблівай інтанацыяй чатырохгадовы сын пераказвае пасля такіх дзён лічылкі і вершыкі па-беларуску і з зацікаўленасцю пытаецца пра тое ці іншае слова, якое прагучала з тэлеэкрана на беларускай мове.

Кацярына Мацевіч
Гродзенская праўда
administrator

Recent Posts

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

4 часа ago

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

19 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

20 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

21 час ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

23 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

23 часа ago