Юрый Бондар прызначаны міністрам культуры Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Бондара міністрам культуры Беларусі, да гэтага моманту ён працаваў на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў Міністэрстве культуры заўсёды складваецца няпростая абстаноўка, паколькі ў ім працуюць творчыя людзі. «Там заўсёды шмат розных плётак, абгавораў, разважанняў — такое жыццё. Тым не менш мы павінны працаваць такім чынам, каб гэтых размоў было менш, а людзі былі нацэлены на канкрэтную работу. Трэба паставіць сябе такім чынам, каб усё было сумленна і справядліва, кожны займаўся сваёй справай, а не хадзіў і плакаўся, як яму цяжка, або скардзіўся на калегу», — паставіў задачу Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што сапраўдных работнікаў у Міністэрстве культуры, якія жадаюць працаваць, пераважная большасць. «Усіх тых, хто перашкаджае працаваць, трэба проста пазбавіць усялякага ўплыву на творчае асяроддзе і творчых работнікаў. Таму, як вы разумееце, права на памылку няма. Чакаць год-два, пакуль вы ўвойдзеце ў пасаду, радыкальна зменіце сітуацыю, часу няма», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Бондар Юрый Паўлавіч нарадзіўся 11 красавіка 1973 года ў Мінску. Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2007 годзе — Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці «тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2009 годзе Юрыю Бондару прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «паліталогія». У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў — з 2001 года, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры культуралогіі, першага прарэктара. У лютым 2013 года быў назначаны на пасаду рэктара гэтай ВНУ. У 2014 годзе быў выбраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання. Юрый Бондар з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў.
БелТА
administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago