Памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны жыве ў нашых сэрцах.

Жахі вайны закранулі кожную сям’ю, сяло і горад у нашай краіне. Не толькі на фронце, але і ў глыбокім тыле адчуваліся наступствы  вайны – голад, разруха, вялізныя чалавечыя страты.

Каб захаваць памяць аб падзеях ваеннага ліхалецця, данесці да маладога пакалення праўдзівую інфармацыю аб сутнасці нацызму і фашызму, аб тых жудасных злачынствах, якія былі здзейснены акупантамі і іх памагатымі на тэрыторыі Беларусі, сёння ў школах раёна, як і па ўсёй Беларусі, прайшоў адзіны ўрок “Ала – сястра Хатыні”, прысвечаны 80-годдзю трагедыі  беларускай вёскі.

Школьнікам  расказалі аб трагічным лёсе вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, колькі гора, болю, пакут прынеслі фашысты на нашу зямлю, знішчаючы  цэлыя населеныя пункты.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации