У сацыяльнай службы Дзятлаўшчыны – новы мікрааўтобус

Свята працы для калектыву Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і яго дырэктара Таццяны Нікіпорчык у гэтым годзе пачалося з адметнай падзеі – урачыстага ўручэння ключоў ад новага мікрааўтобуса МАЗ.

Белае зручнае аўто на 11 пасажырскіх і адно вадзіцельскае месца коштам 197 тысяч беларускіх рублёў, якія выдаткаваны з мясцовага бюджэту, папоўніла аўтапарк Цэнтра.

З атрыманнем камфотнага аўтамабіля работнікаў сацыяльнай службы павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснікі старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і Дзмітрый Баравік.

– У нашым раёне стала добрай традыцыяй дарыць карысныя падарункі да адметных дат, – адзначыў Аляксандр Бараноўскі. – Упэўнены, што гэты мікрааўтобус не толькі будзе дапамагаць вам у рабоце, але і зробіць жыццё дзятлаўчан, якім аказваеце падтрымку і дапамогу, яшчэ больш камфортным, зручным, прыемным, насычаным. Са cвятам, здароўя, поспехаў, усяго найлепшага!

– Машына, сапраўды, неабходная, і набыць яе для службы сацыяльнай абароны насельніцтва меркавалася даўно, – прадоўжыў тэму Вадзім Бялятка. – Важна адзначыць, што на Дзятлаўшчыне ўвогуле шмат увагі надаецца сацыяльнай сферы, яе фінансаванню, а гэта не толькі сацыяльная абарона, але і ахова здароўя, адукацыя. Вельмі сур’ёзна за апошнія два гады папоўнены аўтамабільны парк. На Дзятлаўшчыне і надалей плануецца многае рабіць у гэтым напрамку. Са святам, шчаслівых працоўных будняў.

– Наша дзяржава – сацыяльна арыентаваная, і заўжды шмат увагі з боку Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, урада, абласных, раённых уладаў звяртаецца на ўразлівыя катэгорыі грамадзян. Усё, што можна зрабіць, робіцца. Вось і мы атрымалі мікрааўтобус МАЗ для падвозу наведвальнікаў Цэнтра, якія знаходзяцца на дзённым абслугоўванні: гэта грамадзяне пажылога ўзросту і людзі з  інваліднасцю, якія жывуць на аддаленых участках тэрыторыі нашага раёна, адкуль транспарт не заўжды можа падвезці, і яны не мелі магчымасці прыехаць да нас на гуртковую дзейнасць, мерапрыемствы, іншыя формы занятасці. Мы вельмі ўдзячны, што гэты мікрааўтобус у нас з’явіўся, але асабліва будуць рады навінцы, якая спросціць жыццё, нашы наведвальнікі. Мы заўжды гатовы ісці насустрач і падапечным, і кіраўніцтву, і работнікам установы, каб усім было камфортна жыць, працаваць, наведваць наш Цэнтр. Калі людзі з радасцю ідуць на працу ці на мерапрыемствы, то гэта абавязкова прынясе плён і добрыя вынікі. З атрыманнем пасажырскага мікрааўтобуса ў нас павялічыцца наведванне ўстановы, бо ў падапечных сацыяльнай службы цяпер ёсць магчымасць камфортна з любога кутка раёна прыехаць на мерапрыемствы.

Шчыра дзякую кіраўніцтву раённага выканаўчага камітэта і Гродзенскага аблвыканкама, бо рашэнне аб набыцці мікрааўтобуса прымалася сумесна. Аўтамабіль дарагі, ён абсталяваны ўсім неабходным. Калі атрымлівалі яго ў Брэсце, даведаліся, што тут ёсць і кандыцыянер, і пад’ёмнік, і дзевяць пасажырскіх месцаў, а таксама яшчэ два для інвалідаў-калясачнікаў. Сродкі на набыццё выдаткаваны з мясцовага бюджэту. Мы шчыра рады, бо гэта значны ўклад у наш Цэнтр, раён і камфорт людзей, аб якіх клапоцімся.        

Пасля ўручэння ключоў і віншаванняў у цудоўным настроі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў цэнтр горада, каб далучыцца да святочнага шэсця з нагоды Свята працы і ўрачыстага ўшанавання лепшых калектываў і работнікаў Дзятлаўшчыны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

43 минуты ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

53 минуты ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago