Першамай на Дзятлаўшчыне: узнагароды – за мірную стваральную працу і дасягненні ў навуковай дзейнасці (+відэа)

На плошчы 17 Верасня горада Дзятлава прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару за дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці тым, хто стаў узорам працавітасці і адказнага стаўлення да любімай справы.

Са Святам працы прысутных павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама Віталій Шулейка:

– 1 Мая – свята ўсіх, хто сваімі рукамі стварае сучаснасць і будучыню, бо кожнае адкрыццё і дасягненне – гэта вынік вялікай працы. Мы шчыра дзякуем калектывам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2024 годзе. Вашы прафесійныя веды, вопыт і працавітасць дазволілі атрымаць эфектыўныя вынікі ў вырашэнні складаных задач.

Дзякуй за нястомную працу ў справе грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ўстановам адукацыі раёна. Ваша дзейнасць мае вялікае значэнне для фарміравання ў моладзі пачуцця любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі, традыцый і культурнай спадчыны. Асобныя словы падзякі выказваем ветэранам працы, чый вопыт і мудрасць служаць прыкладам для маладога пакалення. Ваша адданасць справе, стойкасць і працавітасць – сапраўдная школа жыцця. Згуртаванай працай, клопатам аб роднай зямлі і любоўю да сваёй справы вы ствараеце надзейную аснову дабрабыту нашага раёна.

Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую ўсіх са Святам вясны і працы. У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых здзяйсненняў, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі. Няхай ваша праца заўсёды будзе запатрабавана і ацэнена па заслугах, прыносіць вам маральнае задавальненне і матэрыяльны дастатак.

Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, па выніках работы за 2024 год, раённая Дошка гонару папоўнілася прозвішчамі перадавікоў вытворчасці, Віталій Тадэвушавіч уручыў ім адпаведныя сертыфікаты і грашовыя прэміі.

На раённую Дошку гонару занесены працоўныя калектывы ўстановы адукацыі “Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, Новаяльнянскі сельскі выканаўчы камітэт, філіял “Казлоўшчынскі дом культуры” дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Таксама былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Пераможцамі раённага спаборніцтва сталі калектывы Новаяльнянскага сельвыканкама, Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, КСУП “Хвінявічы”, Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, Гезгалаўскага дзіцячага сада, Казлоўшчынскага дома культуры, Міроўшчынскага ФАПа, тэрапеўтычнага аддзялення № 1 Дзятлаўскай ЦРБ .

Віншаванні са Святам працы прагучалі і ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака. Разам з Віталіем Шулейкам ён уручыў узнагароды прафсаюзным актывістам і кіраўнікам прадпрыемстваў, працоўным дынастыям, дзеючым работнікам раёна з самым важкім працоўным стажам.

Грашовымі прэміямі і падзякамі аддзела адукацыі райвыканкама былі адзначаны навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, навуковай і даследчай дзейнасці, а таксама іх педагогі.

Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і навучэнцы школ раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

20 минут ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

30 минут ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago