У Рыбаках спаборнічалі санітарныя і пажарныя дружыны

Шэсць каманд – прадстаўніц сельгасвытворчых прадпрыемстваў раёна і Дзятлаўскага лясгаса ўдзельнічалі ў штогадовых спаборніцтвах супрацьпажарных фарміраванняў. За званне лепшай змагаліся пяць санітарных дружын.


Поспехаў у выпрабаваннях сандружынніцам, удзельнікам спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў, адкрываючы мерапрыемства, пажадаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык.

Затым каманды адправіліся на этапы спаборніцтваў.

У конкурсных іспытах удзельніцам сандружынаў трэба было адказаць на пытанні па медыцынскай дапамозе ў ядзерным ачагу, паказаць веды пра інфекцыйныя хваробы і дапамогу пры іх, прадэманстраваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі ў шпітальным аддзяленні.

Распачала спаборніцтвы праверка аснашчэння, укамплектавання медыцынскіх сумак санітарных дружын. Па камандзе “Газы!” сандружынніцы павінны былі хутка надзець процівагазы, а таксама аказаць першую дапамогу пацярпелым.

Пажарная эстафета, баявое разгортванне ад мотапомпы і ад аўтацыстэрны – усё гэта склала праграму спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў. Сярод пажарных падраздзяленняў у пажарнай эстафеце і ў баявым разгортванні сёлета лепшымі былі ўдзельнікі пажарнай дружыны КСУПХвінявічы”. У баявым разгортванні ад аўтацыстэрны сёлета спаборнічалі каманды Дзятлаўскага лясгаса і СФ “АграМілк”. Яны падзялілі адпаведна першае і другое месцы. Па завяршэнні конкурснай праграмы майстар-клас на пажарнай паласе перашкодаў прадэманстравалі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У агульным заліку абсалютным чэмпіёнам стала дружына КСУП “Хвінявічы”. На другім месцы замацавалася каманда КСУП “Дварэц-Агра”, трэцяе заняла зборная  СФ “АграМілк”.

Падзякаваў камандам за высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўручыў пераможцам заслужаныя ўзнагароды старшыня камісіі па надзвычайных сітуацыях Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Прызёры спаборніцтваў былі адзначаны граматамі і грашовымі прэміямі. Каманды, якія не занялі прызавое месца, атрымалі падарункі ад Дзятлаўскага добраахвотнага пажарнага таварыства.

Па выніках спаборніцтваў санітарных дружын сёлета лепшай стала сандружына ААТ “Граніт-Агра”, якую рыхтавала загадчыца Таркачоўскага фельчарска-акушэрскага пункта Раіса Альшэўская. На другім месцы замацавалася каманда КСУП “Хвінявічы” (інструктар – фельчар Парэцкай амбулаторыі Тэрэза Плошчанка). Трэцімі сталі сандружынніцы КСУП “Жукоўшчына”. Падрыхтоўкай іх да конкурсу займалася загадчыца Жукоўшчынскага фельчарска-акушэрскага пункта Ларыса Кучынская.

Санітарныя дружыны КСУП “Войневичы” і КСУП “Дварэц” былі адзначаны спецыяльнымі прызамі ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама – ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за кемлівасць і спрыт пры аказанні першай дапамогі.

Лепшыя санітарная і  пажарныя дружыны прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе спаборніцтваў.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

60 минут ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

3 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

7 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

8 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago