У Гезгалах адкрылі памятны знак воінам-ракетчыкам стратэгічнага прызначэння

Аграгарадок Гезгалы сабраў сёння ветэранаў Узброеных Сіл і гасцей на ўрачыстае адкрыццё памятнага знака воінам-ракетчыкам стратэгічнага прызначэння, якія з 1962 па 1996 гады дыслацыраваліся ў Гезгалаўскім гарнізоне ў складзе 49-й Гвардзейскай Чырвонасцяжнай Станіслаўска-Будапешцкай ракетнай дывізіі.

Менавіта тут, у Гезгалах, 27 лістапада 1996 года была пастаўлена апошняя кропка, пасля якой Беларусь стала бяз’ядзернай дзяржавай, першай і адзінай у свеце, якая адказалася ад авалодання ядзернай зброяй.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. Ён назваў ракетныя войскі надзейным шчытом аховы міру ва ўсе часы, а таксама адзначыў, што, дзякуючы гэтаму мерапрыемству, памяць аб воінах-ракетчыках жыве і будзе жыць доўга, і ўручыў юбілейныя медалі ”75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гадоў” тым, хто аказаў пасільную дапамогу ў рэалізацыі гэтай задумы. Граматай Дзятлаўскага ваеннага камісарыята быў адзначаны Мікалай Дзісь за праяўленую ініцыятыву, старанне і асабісты ўклад.

Са словамі звароту да сяброў-аднапалчан звярнуліся ветэраны ракетных войск Аляксандр Чукін і Міхаіл Ліс, якія зазначылі, што адкрыццё гэтага знака не толькі добрая памяць аб тых, хто служыў тут дзясяткі год, але і ўрок сілы і адзінства для падрастаючага пакалення. Пачэснае права адкрыць памятны знак было прадастаўлена Валерыю Верамейчыку, старшыні Жукоўшчынскага сельскага выканкама, Генадзю Сураўцу, ваеннаму камісару і ветэрану ракетных войск Уладзіміру Каваленка.

На асвячэнне памятнага знака быў запрошаны настаяцель Нагародавіцкай царквы іерэй Іаан Яровіч, які пажадаў усім прысутным малітвеннай дапамогі і Божай благадаці.

Верш, прысвечаны вываду апошняй ракеты са станцыі Яцукі прачытала мясцовая паэтка Вера Хрышчановіч.

Напрыканцы цырымоніі адкрыцця прагучала песня ў выкананні навучэнкі Гезгалаўскай сярэдняй школы Анастасіі Жамайтук. Пасля чаго прысутных запрасілі на святочны канцэрт “У Ваш гонар”, на якім музычныя віншаванні дарылі Святлана Русак, Алена Кашко, Уладзімір Ясько, Таццяна Ярмалаева. “Няхай шчаслівай будзе Радзіма мая”, – пажадалі юныя выканаўцы Ксенія Жыляніна, Нэлі Санюк, Яна Календа, Анастасія Жамайтук і падзякавалі сваёй краіне за мірнае дзяцінства, упэўненасць у будучыні.

Таццяна САНЮК
Фота Наталлі АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

8 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

9 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

10 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

14 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

15 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

15 часов ago