У райвыканкаме. Усё патрабуе гаспадарскага падыходу

На штотыднёвай рабочай нарадзе старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з кіраўнікамі службаў раёна прагучалі тэмы аховы правапарадку, супрацьпажарнай бяспекі, ажыццяўлення сельскагаспадарчых работ, вакцынацыі, добраўпарадкавання.

Каб спакойнымі былі гарадскія вуліцы

Па лініі работы праваахоўных органаў на мінулым тыдні зарэгістраваны шэраг крадзяжоў, у тым ліку лому металу і грашовых сродкаў. Як і раней, шмат увагі міліцыя надавала ахове правапарадку ў выхадныя дні, асабліва ў вячэрні і начны час, кругласутачна праваахоўнікі правяралі асобаў, якія знаходзяцца пад прэвентыўным наглядам і тых, хто адбывае пакаранне без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

Разам з тым, кіраўнік раёна засяродзіў увагу супрацоўнікаў міліцыі на неабходнасці больш пільнага забеспячэння парадку ў грамадскіх месцах райцэнтра, у тым ліку гарадскім парку.

Курыльшчыкам на заметку

За мінулыя сем дзён ратаўнікі двойчы выязджалі на выклікі, адно з паведамленняў аказалася лжывым, у другім выпадку гаспадар дачнага дома сам да прыезду супрацоўнікаў РАНС патушыў гарэнне сажы ў дымаходзе, тым не менш на мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Андрэй Садоўскі пацікавіўся таксама, як наладжана прафілактычная работа ратаўнікоў па папярэджанні надзвычайных сітуацый у арганізацыях і прадпрыемствах раёна, і даў заданне часцей арганізоўваць тлумачальныя сустрэчы на вытворчых участках, асобную ўвагу звяртаць на курыльшчыкаў, паколькі такія работнікі нярэдка грэбуюць галоўным правілам – курыць выключна ў прызначаных для гэтага месцах.

Работы позняй восені                    

Сельгаспрадпрыемствы раёна прадаўжаюць работы па падняцці зябліва, вывазе і ўнясенні арганічных угнаенняў. Паралельна ажыццяўляецца падрыхтоўка малочнатаварных фермаў і механічных майстэрняў да зімовага перыяду. Мароз не павінен стаць для работнікаў галіны выпрабаваннем на трываласць.

Святы не за гарамі

У актыўную стадыю ўступае падрыхтоўка да рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”. У раёне не абыдуць увагай розныя катэгорыі юных жыхароў, хутка пачнецца закуп падарункаў. Па добрай традыцыі галоўныя раённыя ранішнікі сабяруць для віншаванняў дзяцей-сірот, адораных школьнікаў і дзяцей-інвалідаў, ужо вызначаны мяркуемыя даты і месцы правядзення гэтых урачыстасцяў.

У хуткім часе (плануецца, што да 1 снежня) на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве будзе ўпрыгожана ёлка, гірляндамі і агеньчыкамі заззяе не толькі райцэнтр, але і гарадскія пасёлкі і аграгарадкі.

Прышчэпка абароніць

У раёне назіраецца зніжэнне колькасці хворых на каранавірусную інфекцыю, пры гэтым прадаўжаецца кампанія па вакцынацыі жыхароў. За сем дзён прышчэпленых першым кампанентам вакцыны дадалося на 1,63 %. На гэтым тыдні спецыялісты выступяць з прапановай прышчапіцца цэнтралізавана перад калектывам Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

Не спыняецца праверка аб’ектаў раёна на захаванне супрацьэпідэміялагічных патрабаванняў: сярод 28 правераных установаў у 11 спецыялісты райЦГЭ знайшлі парушэнні, якія для ўхілення не патрабавалі вялікіх матэрыяльных затрат, выдадзены рэкамендацыі.

Адначасова ажыццяўляецца вакцынацыя дзятлаўчан ад грыпу: наш раён на высокай пазіцыі ў вобласці, дасягнуты паказчык складае 31 %, у хуткім часе медыкі мяркуюць “дарасці” да канчатковых лічбаў плана.

На зямлі павінен быць парадак

Андрэй Садоўскі нагадаў спецыялістам адказных службаў раёна пра неабходнасць актывізацыі падрыхтоўкі дакументаў на атрыманне пашпартоў аб’ектаў на шэраг вясковых могілкаў для далейшай іх пастаноўкі на баланс сельвыканкамаў. Кіраўнік раёна засяродзіў увагу і на тым, што парадак павінен быць у дакументацыі аб межах населеных пунктаў і сельгасугоддзяў гаспадарак, бо ў кожнага кавалачка зямлі павінен быць канкрэтны ўтрымальнік, які паклапоціцца аб чысціні і культуры земляробства.

Пагутарылі і пра водныя аб’екты. Было адзначана, што праектная дакументацыя па ачыстцы возера ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай цяпер праходзіць будаўнічую экспертызу, чакаецца, што ў хуткім часе можна будзе прыступіць да ажыццяўлення работ. Па заключэнні экалагічнай экспертызы пры спуску гэтага вадаёма рыба, якая ў ім жыве, прыродным чынам “выйдзе” спачатку ў раку Дзятлаўка, а па ёй у Гезгалаўскае вадасховішча.

Стала вядома, што ўжо выраблены праекты для тампанажу трох невыкарыстоўваемых артэзіянскіх свідравінаў, гэтыя работы ажыццявяць у бліжэйшы час, затым адбудзецца ліквідацыя водных адводаў і ўключэнне вызваленай зямлі ў абарот. Па выніках лістапада будуць выкананы і планавыя мерапрыемствы па зносе невыкарыстоўваемых будынкаў.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

21 минута ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago