Зноў у ліку пераможцаў

Занальны тур рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі” прайшоў у горадзе Слоніме.

Экспертным саветам для ўдзелу ў абласным этапе адабраны шэсць праектаў, сярод якіх два – ад дзятлаўчан.

Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, на адной пляцоўцы сустракаліся юныя вынаходнікі Дзятлаўскага, Слонімскага, Навагрудскага раёнаў, якія прадставілі 19 інавацыйных праектаў.

Нашы маладыя землякі заявіліся ў трох намінацыях. Навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава Таццяна Кетка абрала сферу інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і падрыхтавала праект “Вэб-квэст “Хроніка Вялікай Перамогі”. Навучэнец Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Максім Кароль абраў намінацыю “Экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў)”, у якой абараняў праект “Рэкультывацыя глебы з выкарыстаннем арганамінеральнага ўгнаення на аснове сапрапелю”.

Аднак поспех дзятлаўчанам прынесла намінацыя “Грамадства і сацыяльная сфера”, у якой былі заяўлены абодва нашы праекты-пераможцы занальнага этапу. Першы з іх – “Выкарыстанне сонечнай энергіі ў быце” – распрацаваў навучэнец Казлоўшчынскай сярэдняй школы Артур Мазоль. Ён пакарыў экспертны савет ідэяй стварэння зручнай сушылкі. Не менш спадабаўся суддзям праект “Вадзяное сэрца” ад навучэнцаў Новаяльнянскай сярэдняй школы Аляксандра Баковіча і Паўла Аблажэя. Простая канструкцыя працуе без лішніх затрат энергіі па прынцыпе “вада качае ваду”. Дарэчы, варта ўзгадаць, што летась Аляксандр Баковіч ужо стаў рэспубліканскім пераможцам 10 сезона моладзевага праекта БРСМ “100 ідэй для Беларусі”. Будзем спадзявацца, што і на гэты раз удача ўсміхнецца нашым землякам.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago