У прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2016 годзе закладзена інфляцыя да 12 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі на канферэнцыі «Эканоміка Беларусі: зноў перад выбарам», перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прадоўжыцца паслядоўная палітыка макрастабільнасці на аснове адкрытага эканамічнага рэгулявання. Ключавыя параметры прагнозу, якія сёння адобраны ўрадам і закладзены ў праекціроўцы 2016 года, наступныя: інфляцыя да 12 працэнтаў снежань да снежня, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый да 3 працэнтаў ВУП, прыток прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове 2,5 працэнта ВУП, што, паводле слоў першага намесніка міністра эканомікі, пацвярджаецца даволі кансерватыўнымі гістарычнымі ацэнкамі.
Усё гэта ў цэлым забяспечвае фінансаванне рахунку бягучых аперацый без даўгоў, адзначыў Аляксандр Забароўскі. Ён канстатаваў, што нараўне з комплексам мер антыінфляцыйнай праграмы і ўпэўненай грашова-крэдытнай палітыкай Нацыянальнага банка выкананне ключавых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ўнясе ключавы ўклад у падтрыманне доўгатэрміновай макраэканамічнай стабільнасці.
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…