Падведзены вынікі работы сферы спорту за 2025 год

Пасяджэнне прайшло ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам загадчыка сектара спорту райвыканкама Дзмітрыя Ёды з удзелам выкладчыцкага і трэнерскага саставу раёна.

– На Дзятлаўшчыне ажыццяўляецца работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры і спорту, прымаюцца меры па ўдасканаленні інфраструктуры, развіцці спартыўнага рэзерву, стварэнні ўмоваў для далучэння насельніцтва да актыўнага адпачынку, – зазначыў Дзмітрый Ёда. – Летась са сродкаў бюджэту выдзелена 54 472 рублі на расходы па арганізацыі мерапрыемстваў у рамках адзінага каляндарнага плана спартыўных мерапрыемстваў: Дзятлаўскай ДЮСШ скіравана 24 472 рублі, Дзятлаўскаму раённаму фізкультурна-спартыўнаму клубу – 30 000 рублёў. Дадаткова на ўдзел у чэмпіянаце вобласці па футболе са сродкаў суботніка паступіла 7000 рублёў. У рамках Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Спорт для ўсіх” абсталяваны шматфункцыянальныя пляцоўкі на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Дварэцкай і Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук. У бліжэйшай перспектыве будзе завершана будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, што таксама паспрыяе актыўнаму адпачынку насельніцтва.

Спыніўся Дзмітрый Казіміравіч і на рэалізацыі ў раёне мерапрыемстваў Дзяржпраграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Беларусі на 2021-2025 гады, згодна з якой леташняе асваенне грашовых сродкаў склала 99,1 % плана. Пазабюджэтных даходаў за гэты ж перыяд у галіне атрымана 25 578 рублёў, або 105,24 % да папярэдняга перыяду. Сістэматычна фізкультурай і спортам на Дзятлаўшчыне займаліся 21,5 % насельніцтва. Цяпер паказчык уключаны ў Праграму ў якасці мэтавага і да 2030 года павінен скласці 35 %. Яго павелічэнню паспрыяе раённая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый і стварэнне на іх базе клубаў фізічнай культуры і спорту. З гэтай жа мэтай летась у рамках раённага, абласнога і рэгіянальнага каляндарных планаў было праведзена 173 мерапрыемствы, у якіх паўдзельнічалі 5478 чалавек, што больш, чым годам раней.

Спыніўся загадчык сектара і на іншых лічбах і фактах. Так, у абласных спаборніцтвах па хакеі “Залатая шайба” ў камандным заліку дзятлаўчане заваявалі першае месца сярод юнакоў старэйшай і трэцяе сярод юнакоў малодшай ўзроставых груп, яшчэ нашы землякі-абласныя лідары атрымалі “сярэбраную” перамогу рэспубліканскага этапу. Лепшай на чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па валейболе стала дзятлаўская жаночая каманда. У камандным заліку заваявана першае месца ў спартакіядзе Гродзеншчыны па міні-футболе сярод юнакоў 2012-2013 гадоў нараджэння і спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў рамках абласной спартакіяды школьнікаў-2025 сярод юнакоў і дзяўчат 2011-2012 гадоў і малодшых; другое месца ў зімовым першынстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2011 года і малодшых і першынстве па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 13-15 і 16-17 гадоў; трэцяе месца ў вясеннім першынстве Гродзеншчыны па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2011 года і малодшых, адкрытым першынстве вобласці ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі сярод юнакоў і дзяўчат 2008 года і малодшых і адкрытым турніры Гродзеншчыны па футболе сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2014 года і малодшых памяці В. Равякі, а наша маладая зямлячка Вікторыя Яраш дасягнула лепшых вынікаў на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў у саставе зборнай Гродзенскай вобласці Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў сярод юнакоў і дзяўчат 2011-2012 гадоў і малодшых. У асабістым заліку прызёрамі сталі 25 спартсменаў-навучэнцаў раёна, у рэспубліканскім – 13.

Дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Гатовы да працы і абароны” летась здалі 46 дзятлаўчан: паказчык выкананы на 100 %.      

У час падвядзення вынікаў Дзмітрый Ёда закрануў і такія тэмы, як падрыхтоўка спартсменаў для нацыянальных зборных, работа спартыўных класаў і спартыўна-аздараўленчых летнікаў, прызначэнне стыпендый і прэмій за дасягненні ў спорце, выніковасць удзелу ў спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Удзел у абмеркаванні вынікаў і задач прынялі таксама кіраўнікі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута і Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка.

Сярод задач на 2026 год былі названы далейшае ўдасканаленне работы па павышэнні эфектыўнасці фізкультуры і спорту, якасці трэніровачных заняткаў па ўсіх кірунках, майстэрства спартсменаў-навучэнцаў для іх наступнай перадачы ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі, паляпшэнне ўмоваў для заняткаў фізкультурай і спортам, дабраўпарадкаванне спортаб’ектаў, набыццё інвентара, падтрымка традыцыйных спартыўных мерапрыемстваў раёна, перавод забегу “Міля Жалабоўскага” на больш высокі ўзровень.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

4 часа ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

20 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

20 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

20 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

21 час ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

21 час ago