Беларуская жанчына – сімвал сілы і натхнення
Адзіны ўрок пад такой назвай прайшоў напярэдадні Дня жанчын у 9 класе гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Гімназісты гаварылі аб важнай ролі сучаснай жанчыны ў жыцці краіны, якая паспяхова спалучае клопат пра сям’ю, нараджэнне і выхаванне дзяцей з працай і грамадскай дзейнасцю.
Старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» гімназіі Крысціна Каткоўская расказала дзецям аб дзейнасці арганізацыі: садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, сям’і і дзяцей, забеспячэнне годнага становішча ў грамадстве, павышэнне яе ролі ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны.
Дзевяцікласнікі вырашылі прыняць актыўны ўдзел у праекце «Жаночыя назвы вуліц Дзятлава».
Сіла, мудрасць і любоў
У 9 “А” класе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшла класная гадзіна, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны. Школьнікі даведаліся новыя імёны беларускіх жанчын, якія праславілі сваю краіну, унеслі важкі ўклад у яе росквіт. Вядома, гаварылі і пра прадстаўніц нашага раёна, горада, пра маму як галоўную жанчыну ў жыцці кожнага чалавека.
Кульмінацыяй сустрэчы стала абмеркаванне творчага задання – відэаролікаў з віншаваннем да жаночага дня пад назвай “Падзяка маме”. Вучні з энтузіязмам размеркавалі ролі: хтосьці ўзяў на сябе сцэнарый, іншыя заняліся мантажом, а многія вырашылі запісаць шчырыя відэазвароты прама ў класе. У гэтых кароткіх кадрах гучалі самыя важныя словы ўдзячнасці за бяссонныя ночы, падтрымку і бясконцую веру ў сваіх дзяцей.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#годбелорусскойженщины
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…