Новых членаў партыі “Белая Русь” прынялі ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Старшыня раённага аддзялення партыі Аляксандр Бараноўскі сустрэўся з педагогамі, расказаў пра яе дзейнасць і ўручыў білеты.



– Гэта партыя створана, каб падтрымліваць палітыку Прэзідэнта, – расказаў Аляксандр Станіслававіч, – трымае курс на суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, традыцыйныя каштоўнасці, абарону правоў і законных інтарэсаў працоўных, дынамічнае развіццё краіны.







Толькі не трэба блытаць партыю і грамадскае аб’яднанне, якія маюць адну назву “Белая Русь” – у іх розныя задачы і мэты. Перад партыяй ставяцца больш шырокія і маштабныя пытанні. Цяпер і вы, стаўшы яе членамі, зможаце больш актыўна ўдзельнічаць у жыцці краіны.










Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga