Калі ў час пажару вы апынуліся ў натоўпе, прытрымлівайцеся наступнага алгарытму дзеянняў:
— захоўвайце спакой і заклікайце да гэтага людзей побач;
— неадкладна паведаміце аб пажары па нумары 101 або 112;
— паспрабуйце ў самы кароткі час пакінуць будынак;
— пры задымленні дыхайце праз рукаў адзення або насоўку, не адпускайце дзяцей, вядзіце іх перад сабой;
— у шматпавярховым будынку не карыстайцеся ліфтамі, спускайцеся толькі лесвіцамі;
— асцерагайцеся натоўпу, які рвецца да выхаду, шукайце запасныя і аварыйныя выхады;
— рухаючыся ў натоўпе, прапускайце наперад жанчын, дзяцей і састарэлых людзей;
— калі вас штурхае натоўп, прыцісніце рукі да бакоў, сагнуўшы іх у локцях і сціснуўшы кулакі. Нахіліце корпус назад і, упіраючыся нагамі, паспрабуйце стрымліваць напор натоўпу спінай, павольна прасоўваючыся наперад;
— рухайцеся ў адным кірунку з натоўпам, паступова змяшчайцеся да краю людскога патоку, наступайце на поўную ступню;
— зніміце шалік, навушнікі, упрыгажэнні, сумку прыцісніце да сябе спераду;
— злучыце на грудзях рукі і развядзіце локці трохі ў бакі;
— пазбягайце ў натоўпе грузных людзей, вялікіх сумак, слупоў, прадметаў, якія выступаюць;
— калі ўпалі ў спакойным натоўпе – хутка ўстаньце, у бягучым –згарніцеся ў клубок, закрыйце патыліцу рукамі, спрабуйце ўстаць рыўком, не абапіраючыся на рукі, толькі на калена.
Вадзім ШЧУРСКІ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…