Калі ў час пажару вы апынуліся ў натоўпе, прытрымлівайцеся наступнага алгарытму дзеянняў:

– захоўвайце спакой і заклікайце да гэтага людзей побач;
– неадкладна паведаміце аб пажары па нумары 101 або 112;
– паспрабуйце ў самы кароткі час пакінуць будынак;
– пры задымленні дыхайце праз рукаў адзення або насоўку, не адпускайце дзяцей, вядзіце іх перад сабой;
– у шматпавярховым будынку не карыстайцеся ліфтамі, спускайцеся толькі лесвіцамі;
– асцерагайцеся натоўпу, які рвецца да выхаду, шукайце запасныя і аварыйныя выхады;
– рухаючыся ў натоўпе, прапускайце наперад жанчын, дзяцей і састарэлых людзей;
– калі вас штурхае натоўп, прыцісніце рукі да бакоў, сагнуўшы іх у локцях і сціснуўшы кулакі. Нахіліце корпус назад і, упіраючыся нагамі, паспрабуйце стрымліваць напор натоўпу спінай, павольна прасоўваючыся наперад;
– рухайцеся ў адным кірунку з натоўпам, паступова змяшчайцеся да краю людскога патоку, наступайце на поўную ступню;
– зніміце шалік, навушнікі, упрыгажэнні, сумку прыцісніце да сябе спераду;
– злучыце на грудзях рукі і развядзіце локці трохі ў бакі;
– пазбягайце ў натоўпе грузных людзей, вялікіх сумак, слупоў, прадметаў, якія выступаюць;
– калі ўпалі ў спакойным натоўпе – хутка ўстаньце, у бягучым –згарніцеся ў клубок, закрыйце патыліцу рукамі, спрабуйце ўстаць рыўком, не абапіраючыся на рукі, толькі на калена.

Вадзім ШЧУРСКІ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации