У КСУП “Жукоўшчына” – новы кіраўнік

Дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Жукоўшчына” назначаны Мікалай Шых.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі прадставіў калектыву новага кіраўніка.

– Мікалай Уладзіміравіч – чалавек вопытны ў сваёй сферы. Працуючы ў сельгаспрадпрыемствах, упраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ён паказаў сябе граматным, запатрабаваным спецыялістам, які, упэўнены, на новай пасадзе прыменіць свае веды і вопыт належным чынам, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Жадаю вам удачы, каб усё задуманае атрымалася пры падтрымцы спецыялістаў, якія стануць з вамі адной камандай. Наладзіць стабільную эфектыўную работу сельгаспрадпрыемству дапаможа дзяржаўная падтрымка. Акрамя тыпавых выплат да закупачных цэн, будзе выдзелена каля 560 тысяч рублёў з раённага бюджэту, 300 тысяч рублёў на паліва і столькі ж – на закупку мінеральных угнаенняў. Пры гэтым задача перад усім калектывам стаіць надзвычай адказная: вывесці прадпрыемства на стабільную прыбытковую дзейнасць за кошт павелічэння надояў, выканання рэгламентаў у раслінаводстве і гаспадарскага падыходу. Як і ў любой сферы, кожны спецыяліст павінен прыносіць карысць, быць прыкладам для калег, тады і вынік не прымусіць сябе чакаць. Са свайго боку, мы робім усё магчымае, каб вас падтрымаць – тэхнікай, фінансамі, добрай парадай, але і ад вас чакаем актыўных дзеянняў.     

Да словаў старшыні райвыканкама далучыўся яго першы намеснік – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка:

– Мікалай Шых для мяне – старэйшы таварыш, настаўнік, вопытны аграном, патрэбны нашаму ўпраўленню. Аднак КСУП “Жукоўшчына” сёння неабходны добры кіраўнік. Дзякуй Мікалаю Уладзіміравічу, што пагадзіўся ўзначаліць гэты вялікі калектыў. Cельгаспрадпрыемства мае ўсе рэсурсы для росту і развіцця – матэрыяльную базу, вопытных спецыялістаў, фінансавую падтрымку ад дзяржавы. Справа за малым: настроіцца на актыўны лад і дасягнуць пастаўленых мэтаў.

Таксама новы кіраўнік прымаў віншаванні з назначэннем ад адміністрацыі КСУП “Жукоўшчына”. Мікалай Шых выказаў спадзяванне на плённае ўзаемадзеянне і камандную работу.

************

Мікалай Уладзіміравіч Шых нарадзіўся 25 кастрычніка 1964 года ў вёсцы Прадзелкі Слонімскага раёна. У 1993 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “аграномія”, у 2012 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “дзяржаўнае і мясцовае кіраванне”.

Пачынаў працоўную дзейнасць у 1986 годзе брыгадзірам у саўгасе “Сасноўка” Слонімскага раёна, быў аграномам-агароднінаводам РБП № 10 горада Дзятлава.

З 1996 па 2005 гады – загадчык участка, галоўны аграном, намеснік старшыні сельгаскааператыву “Багатая ніва” (у мінулым – сельскагаспадарчага таварыства “Ніва”) Дзятлаўскага раёна. У 2005-2006 гадах з’яўляўся яго кіраўніком.

У 2006-2009 гадах быў намеснікам старшыні па кормавытворчасці, намеснікам па ідэалогіі СВК “Русь-Агра”.

У 2009-2010 гадах – дырэктар Слонімскага раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Пераможца”.

У 2010-2013 гадах працаваў першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Слонімскага райвыканкама; з 2013 па 2017 гады – намеснікам начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці – галоўным аграномам упраўлення; у 2017-2018 гадах – намеснікам начальніка ўпраўлення.

З 2018 па 2020 гады быў загадчыкам вучэбнай гаспадаркі Жыровіцкага сельскагаспадарчага каледжа.

У 2020-2021 гадах займаў пасаду выканаўчага дырэктара КСУП “Дзераўноўскі” Слонімскага раёна.

З 2021 года да цяперашняга часу Мікалай Уладзіміравіч працаваў намеснікам начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

6 минут ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

16 минут ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

18 минут ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

24 минуты ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

3 часа ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

3 часа ago