Апошнюю ў гэтым годзе сустрэчу з журналістамі вобласці правёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. На прэс-канферэнцыі ён падвёў сёлетнія вынікі эканамічна-сацыяльнага развіцця рэгіёна і паведаміў аб планах на надыходзячы 2016 год.

6

— Гэты год быў няпросты, нават складаны, — адзначыў старшыня аблвыканкама, — асабліва для эканомікі. У асноўным ролю адыгралі знешнія фактары: дэвальвацыя валют у краінах-суседзях, падзеі ва Украіне. Адбылося запавольванне продажу беларускай прадукцыі на асноўныя рынкі збыту. У выніку, валавы рэгіянальны прадукт не перасягнуў 95,3% за 11 месяцаў.

Што датычыцца сельскай гаспадаркі, Уладзімір Краўцоў прывёў прыклады па розных відах прадукцыі. Напрыклад, зерневыя ўрадзілі, а вось цукровых буракоў сабралі на 700 тысяч тон менш, чым летась. Паўплывала спякотнае, засушлівае надвор’е. На жаль, “плюс” у жывёлагадоўлі не перакрыў гэтыя страты. На будучыню, па запэўніванні старшыні аблвыканкама, будуць адшуквацца метады і новыя тэхналогіі, якія дазволяць захаваць раслінаводства і знізіць залежнасць галіны ад прыродных катаклізмаў.

У будаўніцтве сёлета з прыбыткам аказаліся буйныя кампаніі, якія працуюць на аб’ектах Расійскай Федэрацыі, а таксама галоўная будоўля — Беларускай АЭС у Астраўцы. Прыкладна чвэрць усіх аб’ёмаў будаўнічых работ на Гродзеншчыне прыходзяцца менавіта на гэты аб’ект.

— Мы рэалізавалі практычна ўсе планы сацыяльнай галіны, — падвёў вынік 2015 года Уладзімір Краўцоў. — І завяршаем год адкрыццём новага дзіцячага садка ў мікрараёне Вішнявец у Гродне, дзе неабходнасць дашкольнай установы стаіць вельмі востра, а таксама дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Астраўцы. Лічу ўвогуле пераход ад інтэрнатаў да дамоў сямейнага тыпу абсалютна правільнай сацыяльнай палітыкай дзяржавы.

Планы 2016 года ўжо пралічаны і сфарміраваны. Першае, на чым настойвае старшыня аблвыканкама, — гэта дыверсіфікацыя рынкаў збыту. Уладзімір Краўцоў асабліва заўважыў, што, захоўваючы знешнеэканамічныя адносіны з Расіяй, неабходна развіваць новыя пляцоўкі для супрацоўніцтва, адысці ад манапалізму. Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць беларускай вытворчасці, пашырыць асартымент прадукцыі, якая выпускаецца, і атрымаць эканамічную выгаду. Ужо сёння Гродзенская вобласць мае дамоўленасці з Казахстанам на пастаўку ў наступным годзе сельгасмашын з перспектывай будаўніцтва сумеснай вытворчасці. Ёсць разуменне ў садзейнічанні ў мяса-малочнай галіне і аховы здароўя. Кітай стане пляцоўкай для збыту прадукцыі Бярозаўскага шклозавода “Нёман” і сухіх малочных сумясей ААТ “Беллакт”. Ёсць намер супрацоўнічаць з Пакістанам і ЗША.

Праграмай актывізацыі эканомікі Гродзенскай вобласці прадугледжана рэалізацыя інвестпраектаў аб’ёмам 31 трыльён рублёў. Палова інвестыцый прыходзіцца на будаўніцтва беларускай АЭС і сацыяльных аб’ектаў у Астраўцы.

Прагназуецца павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці на прадпрыемствах ААТ “Гродна Азот”, ААТ “Лакафарба”, завод “Кронаспан”.

Будаўніцтва трох лагістычных цэнтраў на прапускных пунктах беларускай мяжы “Брузгі”, “Каменны Лог”, “Бераставіца” — гэта не толькі стварэнне новых працоўных месцаў, але і лагістычная прыцягальнасць Гродзенскай вобласці, экспарт паслугаў.

2

3

4

5

— Для сацыяльнай галіны 2016 год будзе не менш складаны за 2015 год. Бюджэт склаўся сціплы, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў. — Калі летась мы атрымалі ў бюджэт трыльён рублёў звыш запланаванага, то сёлета, як я ўжо гаварыў, не дабяром 700 мільярдаў рублёў. Але заўважу, што ўсе першачарговыя планы і задачы выканаем, абмяжуем тое, што не крытычна.

І. КАМАРОВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации