29 снежня ў актавай зале СШ №3 г. Дзятлава на навагодні ранішнік сабраліся лепшыя вучні школ раёна — пераможцы алімпіядаў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. У госці да іх завіталі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, намеснік старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. П. Ваніслаўчык.

_MG_0261

_MG_0241

Першым прысутных павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык.
— 2015 год быў багаты на святы і значныя падзеі. Гэта быў Год моладзі, год 70-годдзя Вялікай Перамогі, год абласных “Дажынак” на Дзятлаўшчыне, і, што не менш важна, год, калі выпускнікі нашага раёна атрымалі 20 залатых медалёў. Спадзяюся, што і 2016 год будзе для нас такі ж плённы і паспяховы. Няхай усё кепскае застаецца ў старым годзе. Віншую вас з новым, 2016 годам, жадаю новых поспехаў і перамогаў, выдатнага настрою і дабрабыту!

_MG_0268

_MG_0270

_MG_0273

_MG_0305

_MG_0314

_MG_0327

_MG_0335

_MG_0337

_MG_0349

_MG_0356

_MG_0358

_MG_0366

_MG_0382

_MG_0386

_MG_0395

Гаспадары пляцоўкі — педагагічны калектыў і вучні сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (менавіта яны сёлета рыхтавалі святочную праграму і музычныя віншаванні для інтэлектуалаў раёна), запрасілі гасцей паўдзельнічаць у рэкламнай кампаніі пад назвай “Новы фармат”. Святочная зала на час ранішніка ператварылася ў офіс рэкламнага агенцтва, а госці і гаспадары сталі крэатыўшчыкамі. Яны складалі рэкламныя навагоднія слоганы, разам з прадзюсарам рэкламнай кампаніі Святланай Уладзіміраўнай Урбан рэкламавалі навагоднія прадукты і рэчы, са стылістам навагодняга канала Маяй Няйматаўнай Якаўчык выбіралі адзенне для навагодняй урачыстасці і ўдзельнічалі ў конкурсе “Навагодняя ёлка”, а напрыканцы рэкламнай кампаніі самастойна стварылі ўнікальны брэнд Новага года.

_MG_0278

_MG_0351

_MG_0415

_MG_0422

_MG_0426

Па добрай традыцыі юных інтэлектуалаў віншавала каманда-пераможца раённага фестывалю КВЗ-2015 сярод школьнікаў “Магніт” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Цікавыя фокусы для гасцей свята падрыхтаваў і сёлетні пераможца абласнога моладзевага конкурсу “Малады спецыяліст 21 стагоддзя”, настаўнік замежнай мовы і інфарматыкі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Тарас Васільевіч Орсік.
Напрыканцы сустрэчы на свята завіталі Дзядуля Мароз і Снягурка. Яны вырашылі праверыць веды лепшых вучняў Дзятлаўшчыны і правялі для іх цікавы конкурс “Пытанне-адказ”. Школьнікі ў адказах ні разу не памыліліся, а гледачы даведаліся, што любімая страва малпы (сімвала надыходзячага 2016 года) — гэта аказваецца не традыцыйны банан, а грэйпфрут. Нарэшце надышоў час і для падарункаў. Цукеркі і прызы для інтэлектуалаў у межах акцыі “Нашы дзеці” былі набыты за кошт бюджэтных сродкаў.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации