У будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама прайшоў справаздачна-выбарны сход Дзятлаўскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі.


З дакладам аб дзейнасці і выніках работы раённай арганізацыі з 2022-га па 2026 год выступіў яе старшыня Дзмітрый Малочка:

– Камуністычная партыя Беларусі абараняе інтарэсы людзей працы, з’яўляецца прыхільніцай пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, выступае за стварэнне роўных умоваў для рэалізацыі кожным грамадзянінам сваіх здольнасцяў. Члены нашай раённай арганізацыі КПБ, якіх цяпер 43 чалавекі, прытрымліваюцца гэтых прынцыпаў. Мы заўжды прымаем актыўны ўдзел у электаральных кампаніях, раённых святочных мерапрыемствах, па добраўпарадкаванні помнікаў і іншых. Хачу падзякаваць усім партыйцам, якія ўключаюцца ў дзейнасць, праяўляюць сваю жыццёвую пазіцыю, а таксама выказваю ўдзячнасць за падтрымку органам улады. Партыя для нас – гэта не проста арганізацыя, гэта дом, дзе атрымліваеш выхаванне ў духу патрыятызму, грамадзянскасці, гэта месца, дзе развіваюцца такія маральныя якасці, як сумленнасць, адказнасць, павага да старэйшага пакалення і працы.

Са справаздачай аб рабоце рэвізійнай камісіі выступіў яе старшыня Ігар Сільчук. Аб дзейнасці арганізацыі, далейшых планах расказалі яе члены Уладзімір Грышук, Аляксей Якаўчык, Аляксандр Раеўскі, Васіль Шыцько.




Высокую ацэнку работы дзятлаўскіх камуністаў дала першы сакратар Гродзенскага абкама КПБ Жанна Грыцкевіч:

– Дзятлаўская арганізацыя з’яўляецца адной з лепшых у нашай вобласці. Вельмі правільна, спакойна, узважана і самае галоўнае – паступова вядзецца ваша работа. За гэта вам вялікая ўдзячнасць. Хацелася б падзякаваць за падтрымку і прадстаўнікам кіраўніцтва раёна Вадзіму Бялятку і Аляксандру Бараноўскаму, за плённае ўзаемадзеянне грамадскага аб’яднання і палітычнай партыі, якія яны ўзначальваюць, з камуністамі. Калі мы працуем у адзінстве, тады ўсё атрымліваецца. Хачу пажадаць усім здароўя, удачы, актыўнасці, няхай усё задуманае спраўджваецца.

Работу раённай арганізацыі КПБ за справаздачны перыяд прызналі здавальняючай. Новым старшынёй быў абраны Ігар Ціхан, яго намеснікам – Аляксей Якаўчык.

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка падзякаваў Дзмітрыю Малочку за старанную і адданую працу за гады, якія ён быў лідарам камуністаў раёна, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і далей актыўна працаваць у радах партыі.
– Хачу павіншаваць Ігара Ціхана з выбраннем на новую пасаду, гэта дастойны чалавек, упэўнены, што ён з гонарам выканае ўскладзеныя на яго абавязкі. Камуністы і партыя “Белая Русь” робяць адну справу – мы за працвітанне краіны, за адзінства нашага народа і нацыі, таму будзем супрацоўнічаць і надалей, – далучыўся да віншаванняў старшыня раённага Савета дэпутатаў, раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі.



У час сходу самыя актыўныя члены раённай арганізацыі КПБ былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі – Аляксей Якаўчык, Галіна Сільчук, Уладзімір Грышук, Дзмітрый Малочка, Наталля Місцюкевіч, Вячаслаў Палуносік, новыя члены атрымалі партыйныя білеты.






Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае