У каго дзеці – у таго шчасце

Я даўно так не радаваўся і не цешыўся, як мы маштабна, велічна  і цёпла адзначылі па ўсёй нашай Бацькашчыне дзве надзвычай важныя даты: Дзень маці і Дзень бацькі.

Тыдзень бацькоўскай любові застанецца назаўсёды ў маёй памяці, стане векапомным і ў гісторыі, культуры беларускага народа.

Нават святое слова Бацькаўшчына паходзіць ад бацькі, таго, хто працягвае свой род, сваё прозвішча, імкнецца дастойна ўпісваць новыя старонкі ў сямейны летапіс. Глыбока сімвалічна, што пачатак  важнай падзеі краіны паклала народнае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. І вельмі хочацца, каб тыдзень бацькоўскай любові абавязкова перарос  у месяцы, гады і дзесяцігоддзі  нашага шчаслівага будучага, дзе дзеці і бацькі заўсёды  будуць самай прыгожай папараць-кветкай нашай самай прыгожай нацыі ў свеце.

Вельмі добра, што святочную эстафету ў рамках тыдня бацькоўскай любові падхапілі літаральна ўсе гарады, пасёлкі і вёсачкі Беларусі.

Мне спадабалася, што адбылася ўнікальная  прафсаюзная акцыя “Павіншуем маці разам!”. У многіх населеных пунктах краіны адбыліся шанаванні шматдзетных  бацькоў, праходзілі прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі, круглыя сталы на тэму фарміравання здаровага ладу жыцця сем’яў, аховы рэпрадуктыўнага здароўя нацыі.

Актыўна і плённа папрацавалі на працягу тыдня ў многіх гарадах  актывісты  Мінадукацыі, Мінкультуры, Беларускі саюз жанчын. У Мінску адбыўся фінальны этап  конкурсу “Сям’я года”,Міністэрства ўнутраных спраў правяло фінальную акцыю “Сям’я! Служым разам!”. Адбыліся цікавыя святочныя канцэрты ў многіх рэгіёнах. У межах акцыі “Падары ўсмешку  дзецям” наведалі дзетак, якія знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах, сацыяльна-педагагічных цэнтрах.

Члены Беларускага саюза жанчын прпавяліакцыю “Дзецям – мацярынскі клопат”, а самае масавае моладзевае аб’яднанне краіны БРСМ рэалізавала анлайн-конкурсы “Супермама!” і “Супербацька”.

Міністрэства сувязі і інфарматызацыі рэалізавала акцыю “Павіншуем маці поштай!”.

Сюрпрызы падрыхтавалі Замкавы комплекс “Мір”і Нацыянальны  гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.  Таты і мамы атрымалі  ў падарунак магчымасць бясплатна наведаць абодва аб’екты, занесныя ў састаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Лічу вельмі істотным, што ў Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям’і з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Рэалізуецца комплекс мер з асаблівым акцэнтам на шматдзетныя сем’і. Даюццашматлікія гарантыі ў сферы адукацыі, аховы здароўя, працоўнага, падатковага, жыллёвага і пенсійнага  заканадаўства.

Цікава, што самы “шматдзетны” рэгіён Беларусі – Брэстчына. У Івацэвіцкім раёне вядома самая шматдзетная сям’я ў краіне – 13 непаўналетніх дзяцей. Яшчэ адна сям’я з Лунінецкага раёна выхоўвае 12 дзяцей.
Для матуль, якія з годнасцю выхавалі пецярых і больш дзяцей, прадугледжана дзяржаўная ўзнагарода – ордэн Маці. З 1996 года ў Беларусі  яго атрымалі больш за 10 тысяч мамаў.

Напрыканцы хачу прывесці словыАрцёма Вярыгіна-Дарэўскага: “Калі лад у сям’і, дык само дабро плыве і моцна сям’я жыве”. Ды яшчэ продкі вучылі нас: у шлюбе трэба старанна і рупна дбаць пра душэўную чысціню, любіць, выхоўваць, шанаваць і паважаць дзетак, што пусцілі на свет божы!

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago