У навучэнцаў і педагогаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў новыя дасягненні. Якія ўзнагароды яны паклалі ў свае скарбонкі, расказала дырэктар установы Ала Барысенка:
– На пачатку красавіка нашы юныя музыканты прынялі ўдзел у абласной музычна-тэарэтычнай алімпіядзе “Эфект Моцарта”, прысвечанай 270-годдзю з дня нараджэння кампазітара Вольфганга Моцарта. Яна праходзіла ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы, ацэньвалі работы ўдзельнікаў музыказнаўцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, музычных каледжаў Гродзенскай вобласці. Вынікам правільна выкананых творчых заданняў па прадметах сальфеджыа і музычная літаратура сталі ўзнагароды навучэнцаў: Назар Грыцук заваяваў дыплом лаўрэата ІІ ступені, Дар’я Ступчык – дыплом лаўрэата ІІІ ступені. Рыхтавалі вучняў да творчага спаборніцтва настаўнікі Людміла Раманава і Аксана Бекер.
Новы каляндарны год ансамбль скрыпачоў “Зорачкі” і яго кіраўнік Алена Кашко пачалі з паспяховага пацвярджэння звання “ўзорны”. Бесперапынная работа юных музыкантаў атрымала дастойную ацэнку ў намінацыі “інструментальны ансамбль” на VIII адкрытым абласным конкурсе юных талентаў сярод навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў “Вясёлка надзей”, які адбыўся ў горадзе Навагрудку. “Зорачкі” заваявалі дыплом лаўрэата ІІІ ступені.
Пачуць выступленне юных талентаў Дзятлаўшчыны можна будзе ў час канцэртаў, прысвечаных дзяржаўным святам, а таксама на выніковым канцэрце школ мастацтваў раёна. Бліжэйшае выступленне навучэнцаў адбудзецца ўжо 9 мая.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Ярка і шумна завяршыўся Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне – 21 кастрычніка адзначылі Дзень бацькі.…
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праходзіць з 17 па 24…
Радкі, сагрэтыя любоўю Напярэдадні Дня бацькі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у…
В Беларуси намолотили 1043 тыс. тонн зерна кукурузы. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…
В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…