У некаторых сельгасарганізацыях раёна ўжо прыступілі да новага сельскагаспадарчага перыяду – збору ўраджаю. Рознакалоссе зерневых збірае апошнія сонечныя промні і чакае таго часу, калі камбайнеры выйдуць у поле.

Першы на чарзе – збор рапсу. На пачатку другога ліпеньскага тыдня мы пабывалі на палетках ААТ “Граніт-Агра”, дзе ўжо трэці дзень запар ішла работа па абмалоце алейнай культуры. Вырошчванню рапсу ў гэтай сельгасарганізацыі аграрыі надаюць вялікае значэнне.

 

– Сёлета алейнымі раслінамі засеяна 400 гектараў. Плошча пад рапс у параўнанні з мінулым годам не павялічылася, – расказвае аграном-аграхімік ААТ “Граніт-Агра” Алена Піваварчык. – На 7 ліпеня намаганнямі камбайнераў абмалочана 491 тона рапсу. Ураджайнасць складае 35 цэнтнераў з гектара. На першыя дні жніва насенне рапсу сабрана са 140 гектараў.

На момант сустрэчы 9 ліпеня на палетках ва ўрочышчы “Арэшнікі” працавалі чатыры экіпажы па абмалоце рапсу. Усяго на ўборцы рапсу ў гаспадарцы задзейнічаны шэсць экіпажаў камбайнераў і шэсць адзінак уборачнай тэхнікі.

– Лідарамі па намалоце рапсу за гэты невялікі перыяд стаў экіпаж камбайнераў  двух пакаленняў – Уладзіміра Гукіша і яго сына Андрэя. З першых дзён плённай працы яны намалацілі амаль 137 тон рапсу, – расказвае намеснік па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярына – Амаль 116 тон рапу абмалаціў экіпаж Уладзіміра і Івана Чарняўскіх.

– З эканамічных пазіцый рапс – вельмі выгадная расліна, – адзначае галоўны аграном Антон Тарасевіч. – Рэнтабельнасць вырошчвання гэтай культуры ў добрых умовах вельмі высокая. Але ўражайнасць алейнай культуры сёлета не апраўдвае надзей у поўнай меры – адмоўна сказаўся спякотны, сухі чэрвеньскі перыяд.

Беражліва сабраць ураджай рапсу дапамагаюць сучасныя камбайны “ЛЕКСІОН–580”, “ДЖОН ДЗІР–9640”, “КЗС–1218” са спецыяльнымі прыстасаваннямі, так званымі “рапсавымі сталамі”.

– Уся неабходная тэхніка падрыхтавана загадзя і знаходзіцца ў спраўным стане, – тлумачыць Антон Тарасевіч. –Камбайны абсталяваны кандыцыянерамі, укамплектаваны медыцынскімі аптэчкамі, сродкамі тушэння пажару. На адвозцы рапсу працуюць два МАЗы з прычэпамі. Для сушкі насення працуюць  два збожжасушыльныя комплексы КЗСВ-30Г у Круцілавічах і КЗСВ-30Н у Таркачах. Калектыў работнікаў “Граніт-Агра” настроены аптымістычна і разлічвае хутка скончыць абмалот рапсу. Безумоўна, усё будзе залежаць ад умоваў надвор’я.

АксанаАНДАЛЮКЕВІЧ           

 

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

6 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

6 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

8 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

8 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

9 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

9 часов ago