29 чэрвеня аграгарадок Гезгалы даказваў, што ён самы ягадны куток Дзятлаўшчыны. Тут упершыню ў рамках раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім” ладзілася свята ягад “Смак лета”. Яго арганізатарам ўдалося шмат цікавага расказаць і паказаць пра падарункі лесу – салодкія суніцы, карысныя для здароўя чарніцы, а таксама дамашнія ягады – вішні ды парэчкі, якія ўжо паспелі ў садах. Дык што ж цікавага пабачылі, пачулі і пакаштавалі госці?
На святочнай пляцоўцы, як толькі загучала музыка, пачаў збірацца народ. Да ўрачыстасці можна было наведаць выставу работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці і гандлёвыя кропкі, набыць сувеніры і прыемныя дробезі для сябе і блізкіх. Для самых маленькіх наведвальнікаў працавала дзіцячая пляцоўка “Ягадны пятачок”, дзе асабліва папулярным быў батут, таксама можна было зрабіць аквагрым або тату хной.
А ў паветры ўжо лунаў пах ягад. Ён прывабліваў да дэгустацыйных стэндаў са стравамі і напоямі з дароў лесу і саду. Некаторыя госці нават паспелі пакаштаваць бліноў з варэннем, а таксама ягад новага ўраджаю.
І вось гаспадары свята запрасілі наведвальнікаў на ўрачыстае адкрыццё. Праўда, яму хацела перашкодзіць сквапная Баба Яга, але ў яе нічога не атрымалася – Лясная Фея яе прагнала і разам са сваімі сяброўкамі пачаставала прысутных ягадамі.
З вітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык. Ён зазначыў, што аграгарадок Гезгалы знаходзіцца ў акружэнні лясоў. Цяпер лета, разгар ягаднага сезона, таму тут вырашылі правесці свята. Валерый Пятровіч пажадаў яго гасцям весела бавіць час, паласавацца ягадамі, запасціся сіламі і здароўем.
Тым часам артысты падрыхтавалі для гледачоў “Ягадны дэсерт” – менавіта такую назву меў святочны канцэрт. Пакуль са сцэны
гучалі песні, малеча і дарослыя з задавальненнем ласаваліся каля дэгустацыйных стэндаў. Аднак ніхто не пажадаў прапусціць “Ягадны мікс” – моднае дэфіле юных мадэляў у касцюмах ягадак. Дарэчы, гэта была конкурсная праграма, за якую журы налічвала балы.
Наступным конкурсам, але ўжо сямейным, стала гульня “Угадай” мелодыю. На сцэне сабраліся тры дружныя каманды, якім давялося не толькі ўгадваць назвы песень, але самім спяваць і танцаваць. Павесяліліся і сем’і, і гледачы, якія актыўна за іх балелі.
Журы падвяло вынікі абодвух конкурсаў. Кожная з юных мадэляў атрымала свой тытул і была ўзнагароджана дыпломам і прызамі за дэфіле “Ягадны мікс”. Пераможцай гульні “Угадай мелодыю” стала сям’я Кабакіных, на другім месцы замацавалася сям’я Санюк, дыплом трэцяй ступені дастаўся сям’і Кастусік. Усе сем’і атрымалі памятныя падарункі.
Праграму свята прадоўжылі “Ягадныя распацешкі” – выступленне артыстаў раёна.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Два дня в Гродно, третий - на Августовском канале: что ждет гостей и участников XV…
Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…
https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…