Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і яго намеснік Вольга Жэлезоўская правялі сустрэчу з кіраўніцтвам таварыстваў з абмежаванай адказнасцю “Белтэрміз”, “Тэрмапласттэхналогіі” і “Завод палімерных тэхналогій” у Дзятлаве, заснавальнікам якіх з’яўляецца Валерый Манчук.

ТАА “Белтэрміз” ужо 20 гадоў ажыццяўляе сваю дзейнасць у нашым раёне. Яно мае магутную высокатэхналагічную вытворчую базу, атэставаных і кваліфікаваных спецыялістаў, выдатную тэрыторыю са складскімі і вытворчымі плошчамі для вырабу шырокага спектра цеплаізаляваных труб і фасонных вырабаў.

Валерый Манчук і дырэктар завода Міхаіл Лазута расказалі і паказалі, як адбываецца працэс вырабу труб. Старшыня райвыканкама пацікавіўся рэнтабельнасцю, умовамі працы работнікаў.

– Добрае і неабходнае прадпрыемства, – даў станоўчую ацэнку заводу Андрэй Уладзіміравіч. – Але каб быць у наш час канкурэнтаздольным, неабходна пастаянна развівацца. У вас сучаснае абсталяванне, за столькі гадоў работы ўжо стабільна наладжаны працэс вытворчасці, клапоціцеся пра ўмовы працы людзей, таму і далей варта не стаяць на месцы.

Асабістую ўвагу заслугоўваюць ТАА “Тэрмапласттэхналогіі” і ТАА “Завод палімерных тэхналогій”, якія знаходзяцца на адной тэрыторыі з “Белтэрмізам”, працуюць з 2022 года. Прадпрыемствы новыя, але перспектыўныя.

– Асноўным відам дзейнасці “Завода палімерных тэхналогій” з’яўляецца апрацоўка неметалічных адходаў. Ажыццяўляецца збор і мыйка другаснай сыравіны – плёнкі, якую адгружаюць на “Тэрмапласттэхналогіі”, дзе робяць гранулы, а затым экспартуюць у Расію, – расказаў Валерый Андрэевіч.

Паглядзелі вытворчасць, яго магчымасці, каб адпрацаваць пытанні набыцця другаснай сыравіны на ўзроўні вобласці. На сёння ў месяц тут вырабляюць 25 тон чыстай прадукцыі – гэта 50 тон перапрацоўкі.

– Для многіх рэгіёнаў сёння пытанне ўтылізацыі другаснай сыравіны актуальнае, яны шукаюць, куды яе можна збываць. На Дзятлаўшчыне ўсе палімерныя адходы рэалізуюцца на гэтыя прадпрыемствы, таксама шмат – з іншых абласцей і раёнаў наладжваюць пастаўкі. Добры прыклад падаюць мясцовыя сельгаспрадпрыемствы, якія здаюць плёнку, што выкарыстоўваецца для сенажу і сіласу. Яна становіцца не смеццем, якое забруджвае навакольнае асяроддзе, а сыравінай для новых вырабаў. Магутнасць заводаў дазваляе перапрацоўваць яшчэ больш адходаў, таму неабходна шукаць новых партнёраў, – адзначыў Андрэй Садоўскі.

Старшыню райвыканкама даў даручэнне аддзелу эканомікі правесці інфармаванне іншых раёнаў аб магчымасцях прыёму другаснай сыравіны на гэтыя прадпрыемствы, каб прывабіць новых пастаўшчыкоў, якія будуць збываць сюды адпрацаваную плёнку. Гэта дапаможа павысіць загрузку вытворчасці.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации