На базе адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўская сельгастэхніка” адбыўся выязны прававы прыём грамадзян, які правялі прававы інспектар Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Павел Скамарошка, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч і старшыня Дзятлаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Па актуальных тэмах: “Віды і парадак прадастаўлення працоўных і сацыяльных адпачынкаў”, “Адказнасць за ўчыненне карупцыйных правапарушэнняў” спікеры пагутарылі з працоўным калектывам.

А пасля адказалі на пытанні, якія цікавілі прысутных, патлумачылі некаторыя аспекты працоўных праваадносін, асаблівасці правядзення працэдуры дзяржаўных закупак і адказнасці службовых асоб за парушэнне парадку прымянення дадзенай працэдуры.

Ірына КАМАРОВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?
Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
Канікулы са спартыўным настроем

Похожие публикации