Пад такой назвай у гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання прызёраў і дыпламантаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2024-2025 навучальным годзе і іх педагогаў.




Удзельнікаў сустрэчы сімвалічнай песняй “Трава каля дома” павітала вакальная група Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук.



Вядучая ўрачыстасці Таццяна Ваніслаўчык агучыла сёлетнія вынікі алімпіяднікаў абласнога этапу і запрасіла на “чырвоную дарожку” да “Зорнага Алімпу” іх, педагогаў-трэнераў і дырэктараў установаў. Скарбонку раёна папоўнілі сем “бронзавых” узнагарод і тры граматы. Іх уладальнікі: навучэнка Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна (дырэктар Эдуард Ненартовіч) Соф’я Белавус – дыплом па прадмеце “працоўнае навучанне” (педагог Ларыса Ненартовіч); гімназісты (дырэктар Вераніка Фабішэўская) Гардзей Самахвал – дыплом трэцяй ступені па прадмеце “хімія” (педагог Мікалай Губко), Ягор Барук – дыплом трэцяй ступені па прадмеце “інфарматыка” (педагог Святлана Кетка), Дар’я Бурдун – грамата па прадмеце “руская мова і літаратура” (педагог Таццяна Ясюлевіч); навучэнка Вензавецкай сярэдняй школы (дырэктар Ганна Франюк) Яна Клуйша – дыплом трэцяй ступені па прадмеце “біялогія” (педагог Аксана Роўба); навучэнка Казлоўшчынскай сярэдняй школы (Ігар Данільчык) Варвара Ламака – дыплом трэцяй ступені па прадмеце “фізіка” (педагог Галіна Баляба); навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча (Іван Кібінь) Уладзіслаў Юрэня і Дзмітрый Ранцэвіч – дыпломы трэцяй ступені па прадмеце “геаграфія” (педагог Алена Саўчыц), навучэнкі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы (Марына Нячай) Аляксандра Лішык – грамата па прадмеце “матэматыка” (педагог-трэнер Жанна Цяцерына з Казлоўшчынскай сярэдняй школы) і Паліна Крывулька – грамата па прадмеце “беларуская мова і літаратура” (педагог Марына Паўлючык).

– Дзякую алімпіяднікам за высокія вынікі, вы старанна папрацавалі, гэта перамога не хвілінная, а вынік упартай работы на працягу многіх гадоў, – звярнулася да прысутных начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Дзякую і педагогам, якія працавалі разам і ішлі да гэтых дасягненняў. Без прафесіяналізму, высокай адказнасці настаўнікаў нічога б не атрымалася. Словы ўдзячнасці адрасую і кіраўнікам школ за тое, што дакладна вызначылі арыенціры, стварылі спрыяльныя і бяспечныя ўмовы. Дзякую спецыялістам аддзела адукацыі і раённага метадычнага кабінета за тое, што разам змаглі даказаць: Дзятлаўскі раён – канкурэнтаздольны.

Марына Лашкоўская ўручыла заслужаныя ўзнагароды алімпіяднікам, іх педагогам-трэнерам і дырэктарам школ.





























Са словам у адказ выступіла вопытны кіраўнік, педагог са шматгадовым стажам, выдатнік адукацыі Ганна Франюк.


Ад імя маладога пакалення прызёраў павіншавала прадстаўніца школы алімпійскага рэзерву, дыпламант ІІІ ступені рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў, уладальніца дыплома аналагічнай вартасці ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Свежы вецер” гімназістка Аляксандра Гутыра.


Школьнікі з удзелам Марыны Лашкоўскай перадалі сімвалічную эстафету “Патэнцыяльны код пераможцы” ад цяперашніх алімпійцаў алімпійцам будучым. Начальніку аддзела адукацыі райвыканкама постар-матыватар уручыў бронзавы прызёр трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “хімія” і “руская мова і руская літаратура” гімназіст Гардзей Самахвал.

Яркае музычнае віншаванне для заваёўнікаў “Зорнага Алімпу-2025” прагучала ў выкананні ўдзельнікаў абласнога занальнага этапу VIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Прывітанне, свет!” Ганны Клімянковай, Нэлі Санюк, квартэта з Наваельні, ансамбля сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча “Арэал”, Аляксандры Міклаш.





Напрыканцы, як гімн усіх, хто імкнецца пакараць новыя гарызонты, прысутныя ў зале хорам праспявалі песню “Надзея – мой компас зямны”.

Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее