У Дзятлаўскай ЦРБ патушылі пажар і выратавалі пацярпелых

На базе ўстановы аховы здароўя прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні Дзятлаўскага РАНС.

Адпаведна тактычнай задумцы, умоўны ачаг узгарання знаходзіўся ў памяшканні лабараторыі, размешчаным на 6-м паверсе бальніцы. Спробы ліквідаваць пажар сіламі добраахвотнай пажарнай дружыны поспеху не атрымалі. Моцнае задымленне стварыла пагрозу людзям, таксама з’явілася небяспека распаўсюджвання агню ў бліжэйшыя памяшканні. Патрабавалася тушэнне ўзгарання і правядзенне эвакуацыйных работ.

Персанал установы паведаміў інфармацыю аб узгаранні ў дзяжурную службу МНС і актывіраваў пажарную сігналізацыю. На месца здарэння прыбылі баявыя разлікі ПАВЧ № 1 горада Дзятлава, ПАВП № 12 гарпасёлка Наваельня і ПАВП № 13 аграгарадка Раготна. Узгаранне было ліквідавана за паўтары гадзіны, пацярпелыя эвакуіраваны з будынка на вуліцу. На месца здарэння прыбыла брыгала хуткай дапамогі.

У ходзе вучэнняў правяраліся дзеянні персаналу ўстановы па паведамленні аб узгаранні і сустрэча ратаўнікоў, пажарных – па ліквідацыі ўзгарання і перадачы інфармацыі на цэнтр аператыўнага кіравання, выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі.  Паралельна правяраўся стан сістэм і камунікацый раённай бальніцы, у тым ліку ўнутраных і вонкавых пажарных водаправодаў.

Ратаўнікі, спецыяльныя службы і работнікі бальніцы з пастаўленай задачай справіліся. Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык падвёў вынікі, разам з камандзірамі падраздзяленняў разабраў недахопы, выяўленыя ў ходзе практычнай адпрацоўкі. Таксама ён даў рэкамендацыі персаналу раённай бальніцы па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі.

– Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца дастаткова паспяхова абаронена з пункту гледжання ліквідацыі здарэнняў і іх недапушчэння. Дзеянні персаналу можна ацаніць як здавальняючыя, – адзначыў ён.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

11 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

12 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

12 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

16 часов ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

16 часов ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

1 день ago