Дзень Дварэцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў” прайшло ў аграгарадку Дварэц пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага.

Удзел у ім прымалі старшыні і спецыялісты сельвыканкамаў раёна.

З асноўнай тэмай прысутных азнаёміў старшыня мясцовага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч:

– У саставе Дварэцкага сельсавета тры аграгарадкі, 38 вёсак, два хутары. Яго тэрыторыя складае 22 231 гектар, па перыметры 99 кіламетраў. Тут працуюць ААТ “Дварэц-Агра”, ААТ “Дварэцкі льнозавод”, ААТ “Граніт-Агра”, Раготнаўскае лясніцтва, Боркаўскі вытворчы ўчастак ААТ “Рагозніцкі крухмальны завод”. Адукацыйны працэс забяспечваюць Дварэцкая сярэдняя школа, дзе на канец навучальнага года было 103 вучні, і дзіцячы сад – было 28 дзяцей. Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць Дварэцкая амбулаторыя, Раготнаўскі (з мая бягучага года) і Белагурнаўскі ФАПы. Функцыянуюць тры стацыянарныя магазіны змешанага тыпу Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства ў аграгарадках Дварэц, Раготна, Белагурна і два прыватныя прадуктовыя ў Дварцы. У 2025 годзе ў будынку льнозавода быў адкрыты магазін Скідзельскага агракамбіната “Акуратнік”, быў запушчаны  малочнатаварны комплекс “Раготна” ААТ “Дварэц-Агра”.

У інфраструктуру сельсавета ўваходзяць адно аддзяленне і два пункты паштовай сувязі, філіял Дварэцкі дом культуры і Дварэцкая сельская бібліятэка. Працуюць чатыры індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца вытворчасцю каваных вырабаў, вырабам помнікаў і добраўпарадкаваннем пахаванняў, вырошчваннем кветак і ландшафтным дызайнам, прапаноўваюць паслугі цырульні. На Дзятлаўшчыне і за яе межамі добра вядомая аграсядзіба “Каля дуба”, якая знаходзіцца ў Цяцейках. Ёсць на дварэцкай зямлі дзве сялянскія фермерскія гаспадаркі “Ягадная даліна” (спецыялізуецца на вырошчванні ягад) і гаспадарка І. Апанасіка (развядзенне рыбы).

Колькасць насельніцтва сельсавета складае 1522 чалавекі (на 1 студзеня 2026 года было 1535, на 1 студзеня 2025 года – 1608), сярод якіх дзеці да пятнаццаці гадоў – 155 чалавек (10,2 %), працаздольныя грамадзяне – 809 чалавек (53,1 %), пенсіянеры – 558 (36,7 %). Сёлета памерла 12 чалавек (3 працаздольныя), нарадзілася 2 дзіцяці. Ёсць 16 шматдзетных сем’яў, дзе гадуюцца 53 дзіцяці. Пераважная частка жыхароў сканцэнтравана ў аграгарадках: Дварэц (699), Раготна (244), Белагурна (162), усяго разам іх 1105 чалавек або 72,6 % ад усёй колькасці насельніцтва сельсавета. У вёсках Петрукі, Дудзічы, Ягадная і на хутарах Выгада, Бакшты ніхто не жыве, у адзінаццаці населеных пунктах пражывае да пяці чалавек, у 35-ці адсутнічаюць дзеці да пятнаццаці гадоў, у чатырох вёсках жывуць толькі пенсіянеры. Колькасць працаздольнага насельніцтва перавышае непрацаздольнае ў трох аграгарадках і вёсках Белалозы, Боркі, Мяляхавічы, Агароднікі, Петрашы, Саннікі, Старына, Цяцейкі. У сельсавеце зарэгістравана 35 адзінокіх і 260 пажылых людзей, якія жывуць адзінока. Адзначаюцца выпадкі сямейнага недабрабыту: пяць непаўналетніх з трох сем’яў прызнаны ў сацыяльна ненадзейным становішчы.

Пры Дварэцкім сельвыканкаме функцыянуе грамадскі пункт аховы правапарадку: прафілактычная работа ажыццяўляецца  з асобамі, схільнымі да злоўжывання спіртнымі напоямі, правапарушэнняў, беспрацоўнымі, а таксама тымі, на якіх атрымана інфармацыя з міліцыі, РАНС, Следчага камітэта. За першае паўгоддзе праведзена шэсць пасяджэнняў, былі запрошаны 69 чалавек, прыйшоў – 41. Летась праведзена 16 пасяджэнняў, у тым ліку выязное ў Белагурне. У гэтым годзе ў лячэбна-працоўны прафілакторый накіраваны  тры чалавекі, працаўладкавана больш за 15 (у асноўным па дагаворы падраду). Для пажарнай бяспекі зацікаўленымі службамі праводзіцца работа па аглядзе домаўладанняў: ужо праверана 72 % катэгараванага насельніцтва. Нягледзячы на прафілактычную работу сёлета адбыліся два пажары (гарэла салома на малочнатаварным комплексе “Раготна”, на возеры ў Санніках – вагончык вытворчага кааператыва), зарэгістраваны тры загаранні сухой расліннасці. Пастаянна вядзецца работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Пры сельвыканкаме працуюць два рабочыя зялёнага будаўніцтва, якія ажыццяўляюць абкос, добраўпарадкаванне вёсак і могілак, барацьбу з баршчэўнікам і залатарнікам. У гэтым годзе выдалена дзевяць аварыйных дрэў на грамадскай тэрыторыі, пададзены заяўкі яшчэ на дзесяць, а на тэрыторыі могілак сіламі ЖКГ спілаваны 15.

Традыцыйнымі сталі суботнікі: два правялі на тэрыторыі могілак у Азяранах і праваслаўных у аграгарадку Дварэц (актыўна ўдзельнічалі жыхары), яшчэ адзін быў арганізаваны па ўборцы грамадскай тэрыторыі. У бягучым годзе знесена чатыры дамы, плануецца знесці яшчэ два, столькі ж прададзена за адну базавую велічыню (летась знесена шэсць, прададзена пяць). Дагавораў куплі-продажу ў бягучым годзе зарэгістраваны на тры дамы, летась – на пяць. Абследавана і ўключана ў рэестр пустуючых 21 домаўладанне, у жніўні плануецца абследаваць каля 20. Усяго ў рэестры 31 дом. У мінулым годзе праводзілася вялікая работа па навядзенні парадку пасля зносу дамоў і на пустуючых участках у вёсцы Пузавічы, планіроўка ўчасткаў у гэтай вёсцы і аграгарадку Раготна з выдаленнем дзікай расліннасці. Дзейнасць сельвыканкама па ўсіх кірунках будзе прадоўжана.

Каб паказаць прысутным, што ўжо зроблена, Канстанцін Вінцукевіч запрасіў іх наведаць некаторыя аб’екты і населеныя пункты. У Дварэцкім доме культуры ўдзельнікам Дня сельскага савета прадставілі інтэрактыўную праграму, якую прапаноўваюць турыстам, майстар па лозапляценні Сяргей Балыкоў расказаў аб гэтым карысным і займальным працэсе, музычны нумар прадставіў дзіцячы калектыў “Дварэцкія  пацешнікі”. У Дварэцкай сярэдняй школе дырэктар установы Наталля Болтач расказала аб добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі, спартыўных пляцоўках, рамонце харчблока. На ААТ “Дварэцкі льнозавод” паглядзелі, як праведзена добраўпарадкаванне службовых памяшканняў і пакоя, дзе плануецца адкрыць музей ільну. Азнаёміліся з асартыментам прыватнага магазіна ў Дварцы і такога ж у Раготне Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Пабывалі на адным з лепшых у раёне малочнатаварным комплексе “Раготна” ААТ “Дварэц-Агра”. У Пузавічах пацікавіліся, як у севаабарот уключаецца тэрыторыя пасля зносу дамоў.

На вясковых могілках у Харашках усклалі кветкі да магілы былога старшыні сельвыканкама Вячаслава Халопіка. Пасля наведвання фермерскай гаспадаркі па развядзенні рыбы І. Апанасіка ўдзельнікі сустрэчы накіраваліся на раку Маўчадка, дзе іх чакалі байдаркі. Паколькі Дзень сельсавета ладзіўся напярэдадні галоўнага свята нашай краіны Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, да гэтай даты была арганізавана патрыятычная экскурсія. Аляксандр Бараноўскі адзначыў, што сплаў стане не толькі данінай памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, але і магчымасцю палюбавацца на родныя краявіды, упэўніцца, наколькі прыгожая наша Беларусь, і што кожны з нас сваёй стваральнай працай робіць яе яшчэ больш чыстай і працвітаючай.   

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Массовая уборка озимого ячменя началась в Беларуси

В Беларуси начата массовая уборка озимого ячменя, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

1 час ago

У Дзятлаўскай ЦРБ патушылі пажар і выратавалі пацярпелых

На базе ўстановы аховы здароўя прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні Дзятлаўскага РАНС. https://www.youtube.com/embed/6KwvqSCjaZY Адпаведна тактычнай задумцы, умоўны…

2 часа ago

Контроль за белорусским «золотом»: как спасатели защищают будущий урожай от огня

Лето – горячая пора не только для аграриев, но и для дятловских спасателей. Пока комбайны…

3 часа ago

Прямая линия

В отделе загса Дятловского районного исполнительного комитета 2 июля с 14.00 до 16.00 в рамках…

3 часа ago

Сертификаты ЦТ начали выдавать в Беларуси сегодня

 Сертификаты централизованного тестирования начали выдавать в Беларуси сегодня, сообщает БЕЛТА. Забрать документ можно в пункте,…

4 часа ago

Минимальный налог на профдоход вводится в Беларуси

В Беларуси минимальная сумма налога на профессиональный доход (НПД) с 1 июля составит 45 рублей…

4 часа ago