У Гродне прайшоў абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.
Свята аб’яднала фальклорныя гурты, майстроў народных рамёстваў з розных куткоў Прынёманскага краю.
Дзятлаўшчыну прадставіў народны фальклорны гурт вёскі Погіры, народны ансамбль песні “Заранка” (мастацкі кіраўнік Людміла Маер), аматарскае аб’яднанне “Эпатажны блюз” (кіраўнік Ірына Рабушка), народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”, а таксама выбітныя майстры Валянціна Гнаінская (ткацтва паясоў), Анатоль Кардаш (мастак-кераміст), Вольга Барабан (вышыўка), Марына Лотыш (прадзенне на калаўроце) і Сяргей Балыкоў (лозапляценне).
Нашы землякі вярнуліся са свята не з пустымі рукамі. Калектыў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўзнагароджаны дыпломам “За папулярызацыю мясцовых традыцый” і спецыяльным прызам; дыпломам I ступені і спецыяльным прызам у намінацыі “Лепшы дарослы фальклорны калектыў” – народны фальклорны гурт вёскі Погіры (кіраўнік Тамара Ступак) Гезгалаўскага дома культуры.
Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы Цэнтра культуры
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…