Пытанні вырашыліся. Захопленую зямлю можна ўзаконіць, пакуль такая магчымасць прадастаўляецца

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца працэс легалізацыі незаконна занятых земляў, у якім удзельнічаюць жыхары раёна, прыватныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы.

Тыя, хто паспяхова завяршыў гэты працэс, падзяліліся сваім вопытам.

Тамара Багдзель, жыхарка горада Дзятлава:

– Жывём у прыватным сектары. Аднаго дня мне пазванілі з райвыканкама і растлумачылі, што невялікі кавалак зямлі побач з гаспадарчым праездам заняты нашым домаўладаннем незаконна, гэта выявіў маніторынг. Такая ж сітуацыя назіралася і ў суседзяў. Прапанавалі або ўзаконіць захопленыя землі, або дэмантаваць будынак гаража, які знаходзіцца на гэтай тэрыторыі. Мы адразу пагадзіліся на прапанову ўсё зрабіць па законе, тым больш што афармленне ішло па спрошчанай сістэме. Праўда, у выніку афармленне заняло каля года: абмервалі дом, усю дакументацыю рабілі па-новаму. Работы ўжо завершаны, у хуткім часе атрымаем пакет дакументаў на дом і ўчастак. З другога боку, мы спакойныя, што пакінем свой родны дом у спадчыну дзецям і ўнукам без праблем з дакументацыяй, каб яны карысталіся і ўспаміналі бацькоў добрым словам.

Віталій Сіняк, прыватны прадпрымальнік:

– Мы з жонкай Аленай вельмі любім вясковы каларыт, прыроду, таму свой бізнес вырашылі звязаць з гэтай тэмай. Набылі на ўскрайку вёскі Самойлаўшчына ў гаспадароў спачатку адзін дом з участкам, каб уладкаваць там жыллё для здачы ў кароткатэрміновую арэнду, праз некаторы час вырашылі расшырыцца і купіць яшчэ некалькі  ўчасткаў. Не на ўсе землі меліся неабходныя па законе дакументы, таму нам трэба было самім усё аформіць. Даведаліся ў райвыканкаме, што зрабіць гэта можна проста і хутка. Напісаў заяву, заключыў дагавор з ДУП “Праектны інстытут “Гроднагіпразем” і стаў чакаць сваёй чаргі. Спецыялісты прыехалі самі, усё абмералі, аформілі. Мы толькі прынялі і аплацілі работу. Вельмі рады, што атрымалася зручна спалучыць тэрыторыі падворкаў, празрыста і проста гэта ўсё аформіць. Цяпер мы з жонкай можам спакойна развіваць бізнес, сканцэнтравацца на бытавых пытаннях з упэўненасцю, што дакументацыя ў парадку.

Валерый Мануйла, настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня:

– Нядзельная школа ў гарпасёлку Наваельня – папулярнае месца ў дзяцей, моладзі і дарослых. Яна размешчана побач з агульнаадукацыйнай установай, таму навучэнцы часам прыходзяць да нас на класныя гадзіны і тэматычныя заняткі. Першапачаткова побач з тэрыторыяй нашай школы пастаянна паркавалі машыны, што было не вельмі зручна для яе наведвальнікаў. Яшчэ тады прынялі рашэнне крыху змясціць агароджу вакол будынка, каб перакрыць гэту тэрыторыю. У працэсе суцэльнай інвентарызацыі земляў Дзятлаўшчыны атрымалі заўвагу наконт гэтага кавалка зямлі і прапанову, як яе ўзаконіць або вярнуць першапачатковыя межы ўчастка, вырашылі ўсё аформіць. Усе пытанні з аплатай і афармленнем дакументаў вырашыліся даволі проста. Было гэта не вельмі хутка, але і мы нікуды не спяшаліся. Рады, што ўсё атрымалася.

Начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Дзмітрый Залеўскі расказаў аб тым, наколькі актыўна жыхары раёна легалізуюць захопленыя землі і да якога часу гэта яшчэ не позна зрабіць па спрошчанай сістэме:

– Прыняцце пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2023 года № 32 дазволіла гармадзянам, якія дапусцілі самавольнае заняцце зямельных участкаў, узаконіць іх і прывесці дакументацыю ў парадак. Тэрмін, на працягу якога фізічныя, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць скарыстацца дадзеным правам, – да 1 верасня 2025 года. Заявы актыўна паступаюць як у раённы выканаўчы камітэт (ад жыхароў райцэнтра, пасёлкаў і аграгарадкоў), так і ў мясцовыя выканкамы раёна (ад вяскоўцаў па месцы жыхарства). Усяго за гэты час прынята 57 заяваў на легалізацыю захопленых зямельных участкаў, па якіх прынята 16 рашэнняў аб прадастаўленні земляў, адна справа ў працэсе.

Па словах Дзмітрыя Вацлававіча, калі на самавольна захопленай тэрыторыі няма будынкаў, збудаванняў і копаняў, згодна з пастановай калегіі  Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ад 27 чэрвеня 2024 года № 22-2, дзятлаўчане маюць магчымасць атрымаць такі зямельны ўчастак  у бясплатнае карыстанне на 10 гадоў для ажыццяўлення агародніцтва. Працэдура праводзіцца аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

12 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

13 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

13 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

13 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

14 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

14 часов ago