Categories: Падзеі

У Дзятлаве адкрылі залу цяжкай атлетыкі

24 студзеня адбылося адкрыццё залы цяжкай атлетыкі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, яго намеснік Таццяна Лідзяева, дырэктар Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Гродзенскай вобласці Аляксандр Курловіч, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела спорту ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Дзярнейка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус, старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы па Гродзенскай вобласці Галіна Арцюшэўская, метадыст абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Вера Іванова, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік адзначыў, што новая зала атрымалася зручная і прыгожая. За садзейнічанне ў яе падрыхтоўцы да эксплуатацыі кіраўнік раёна падзякаваў Міністэрства спорту і турызму і асабіста начальніку ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алегу Андрэйчыку, дырэктару Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Гродзенскай вобласці Аляксандру Курловічу, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскай выбарчай акрузе Валянціну Міхневічу, а таксама ўсім, хто прымаў непасрэдны ўдзел у работах.

Аляксандр Дубовік пажадаў юным спартсменам Дзятлаўшчыны, каб тут яны дасягнулі сваіх лепшых вынікаў і атрымалі пуцёўкі ў вялікі спорт.

— На карце Гродзенскай вобласці сёння з’явіўся яшчэ адзін спартыўны аб’ект — зала цяжкай атлетыкі, — зазначыў Алег Андрэйчык. — Спадзяюся, што тут заўсёды будзе панаваць душэўная, валявая атмасфера, і спартсмены адсюль будуць выходзіць са станоўчым зарадам энергіі. Гэты аб’ект — інвестыцыі ў будучыню, і я не сумняваюся, што тут абавязкова будуць выхаваны чэмпіёны. Здароўя вам і працвітання Дзятлаўскаму раёну.

Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь, двухразовы алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Аляксандр Курловіч зазначыў, што на Дзятлаўшчыне працуе выдатны трэнер Сяргей Залатароў, які ўжо даказаў, што ўмее рыхтаваць паспяховых атлетаў. Аляксандр Мікалаевіч пажадаў юным спартсменам слухацца свайго трэнера і старацца на занятках, бо менавіта старанне і праца вядуць да перамог. Алімпійскі чэмпіён уручыў падарункі падрастаючай змене.

Выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў сваю чаргу падзякавалі дарослым за дапамогу і ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту на Дзятлаўшчыне.

Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі Аляксандр Дубовік, Алег Андрэйчык, дырэктар Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута і самая тытулаваная выхаванка Анастасія Францішчык, пераможца абласной спартакіяды школьнікаў па цяжкай атлетыцы.

Напрыканцы мерапрыемства Алег Андрэйчык уручыў падарункі Дзятлаўскай ДЮСШ. Адразу пасля ўрачыстага адкрыцця ў новай зале пачалося адкрытае першынство дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па цяжкай атлетыцы.

Ірына СТЫРНІК

Фота аўтара

а

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

2 часа ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

4 часа ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

4 часа ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago