Прапануем пазнаёміцца з некаторымі з іх.
Галоўны герой кнігі Томаса Кеніллі “Спіс Шындлера” — Оскар Шындлер – велікадушны і гуманны чалавек, які выратаваў ад страшнай смерці ў фашысцкіх газавых камерах і печах больш за 1200 яўрэяў. Гэта кніга абвяргае знакамітае выказванне “адзін у полі не воін”. Оскар Шындлер быў такім “воінам”, толькі яго “поле бою” было ў нямецкіх гасціных, рэстаранах, у кабінетах высокіх ваенных чыноў.
Кніга Марыі Мятліцкай “Дзённік свекрыві” будзе цікавай і для тых, хто стаў свекрывёй нядаўна, і для тых, хто з’яўляецца ёю даўно, і хто толькі чакае пераменаў у сваім жыцці.
Вельмі цікавы раман Гіёма Мюсо “Выратуй мяне”. У заснежаным Нью-Ёрку сустракаюцца двое: Жульет і Сэм. Яны былі разам ўсяго некалькі дзён, але за гэты час пражылі цэлае жыццё і зразумелі, што створаны адзін для аднаго. Гэта гісторыя, у якой будзе ўсё: і рамантыка, і містыка, і дэтэктыў.
Запрашаем аматараў кніжных навінак наведаць нашу бібліятэку.
Г. ПАСЮК,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации