Сярод мерапрыемстваў святочнай праграмы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь былі і спартыўныя спаборніцтвы.



На стадыёне “Колас” у рамках чэмпіянату вобласці па футболе сярод мужчынскіх каманд Другой лігі адбылася гульня ФСК “Дзятлава” – ФК “Мядзведзі” (Смаргонь).




Нягледзячы на спякотнае надвор’е, аматары футболу актыўна хварэлі за свае каманды.






Каманда ФСК “Дзятлава” атрымала перамогу над камандай ФК “Мядзведзі” г. Смаргонь з лікам 3:2.
Ірына СТЫРНІК
Фота Святланы ГРЫШЫНАЙ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае