У Дварэцкай сярэдняй школе прайшла антынаркатычная акцыя “Місія – жыць”.

Перад навучэнцамі школы выступіў інспектар ІСН Дзятлаўскага РАУС, які паведаміў дзецям пра недапушчальнасць ужывання алкагольных напояў, піва, цыгарэт, наркатычных і псіхатропных рэчываў, аб знаходжанні ў цёмны час сутак на вуліцы без догляду бацькоў.

Члены валанцёрскага атрада 9 класа “ААН: Атрад асобага назначэння” і члены антынаркатычнага атрада “Век” прынялі ўдзел у PR-акцыі “Я – за мір без наркотыкаў. Ты – са мной?” сярод моладзі і жыхароў аг. Дварэц.

Педагог сацыяльны Сяргей Віктаравіча Каско расказаў вучням 8-11 класаў пра “Адказнасць за незаконны абарот насваю і шкодныя наступствы яго ўжывання”. Школьнікі праглядзелі відэаролікі па прафілактыцы наркаманіі.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации