На Дзятлаўшчыне зявяршаецца работа па пастаноўцы сельскагаспадарчай тэхнікі на захоўванне, навядзенні парадку на машынных дварах і падрыхтоўцы да работы ў зімні перыяд. Сітуацыя на пільным кантролі дзяржаўных органаў, чарговая інспекцыя прайшла сумесна з рэдакцыяй газеты “Перамога”.
Галоўны дзяржаўны інспектар упаўнаважанага органа Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Шундрык расказаў пра ход работ у раёне:
– Па стане на 9 лістапада 85 % усёй сельскагаспадарчай тэхнікі раёна пастаўлена на захоўванне. На мінулым тыдні па пытаннях навядзення парадку і падрыхтоўкі тэхнікі да зімы працавала абласная мабільная група, работа прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна ў гэтым напрамку была адзначана станоўча. Заўвагі, атрыманыя ў ходзе праверкі, выпраўлены ў аператыўным парадку. З сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна ўпэўненае лідарства ў навядзенні парадку і пастаноўцы тэхнікі на захоўванне трымае КСУП “Хвінявічы”. Па выніках мінулага года гэта прадпрыемства заняло трэцяе месца ў вобласці. Да 1 снежня ўся сельгастэхніка, якая пакуль задзейнічана ў рабоце, будзе пастаўлена на захоўванне, як таго патрабуе ГОСТ 7751-2009.
Аляксандр Аляксандравіч адзначыў, што не менш актуальным з’яўляецца навядзенне парадку і стварэнне спрыяльных умоваў работы ў зімні перыяд. Таму ў сельгаспрадпрыемствах да халадоў праведзена ўцяпленне варот, вокнаў, праверка і прафілактыка сістэм ацяплення, каб механізатары маглі рамантаваць тэхніку ў чыстых памяшканнях пры камфортнай тэмпературы паветра.
– Па выніках кампаніі напрыканцы лістапада мы разам са спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама правядзём маніторынгі ў кожным сельгаспрадпрыемстве, пройдзе агляд-конкурс, пераможцы якога атрымаюць узнагароды,– падвёў вынік Аляксандр Шундрык. – Мы застаёмся ў лідарах вобласці і эфектыўна працуем, каб дастойна трымаць гэтыя пазіцыі.
Пацвярджэнне таго, што КСУП “Хвінявічы” – адна з лепшых гаспадарак раёна ў навядзенні парадку, відаць яшчэ на пад’ездзе да машыннага двара. Дагледжаная тэрыторыя, вытрыманая ў адзіным колеравым рашэнні агароджы і будынкаў, стройныя рады сельскагаспадарчых агрэгатаў, якія захоўваюцца на адкрытым паветры. Такая ж сітуацыя і ў крытых памяшканнях, мехмайстэрні, на складзе і нават у класе аховы працы, які не так даўно быў адрамантаваны і абсталяваны сучаснай нагляднасцю. Ва ўсім відаць гаспадарскі падыход і строгая дысцыпліна.
Аб тым, што было зроблена да зімы, расказаў галоўны інжынер КСУП “Хвінявічы” Віктар Ерамейчык:
– На балансе прадпрыемства 197 адзінак тэхнікі, з іх чатыры камбайны КЗС-1218, тры – КВК-800, два КЗР-10, два “Кіраўцы” для трамбоўкі сянажнай масы і пяць энерганасычаных трактароў. Сёлета плануем набыць яшчэ адзін магутны трактар МТЗ-3522 і 9-метровую касілку. Да захоўвання ў зімні перыяд ужо гатова больш за 85 % тэхнікі, гэта работа прадаўжаецца. Усе нескладаныя агрэгаты стаяць на пляцоўцы захоўвання тэхнікі на машынным двары, менш габарытныя механізмы – у закрытых памяшканнях, жаткі – у адным з боксаў, таксама папярэдне падрыхтаваныя. Уся энерганасычаная тэхніка таксама будзе захоўвацца ў закрытым памяшканні. Збожжаўборачныя камбайны пачышчаны, пафарбаваны і цалкам гатовы да зімоўкі. Як толькі вызваліцца памяшканне арачніка, яны будуць размешчаны там. На ўсю тэхніку складзены дэфектовачныя акты, дзе ўказана, што патрабуецца замяніць. Мы стараемся не толькі ставіць машыны і механізмы на захоўванне, але і адразу рамантаваць іх па меры сіл. Гэта клопат кожнага з механізатараў, за якімі замацаваны машыны. На складзе ёсць добры запас камплектуючых, у магазінах таксама можна набыць усё неабходнае.
Віктар Іосіфавіч расказаў, што сёлета сіламі работнікаў гаспадаркі на тэрыторыі мехдвара і майстэрні былі праведзены касметычныя рамонты, у будынках устаўлены новыя пластыкавыя вокны, дзверы, зманціравана новая сістэма вадзянога ацяплення, якую запусцяць ужо на гэтым тыдні. Акрамя таго, устаноўлены новы кампрэсар на аўтамыйцы, каб і на гэтым участку ўсім было зручна працаваць.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…
Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…