Увядзенне ўчасткаў у гаспадарчы абарот, уздым зябліва, работа з “ІспектКам”, кантроль цэн, будаўніцтва паліклінікі і лазнева-аздараўленчага комплексу – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.
Выкарыстоўваць па прызначэнні
Галоўнай тэмай, якая абмяркоўвалася на нарадзе, было ўвядзенне ў гаспадарчы абарот земляў сельскагаспадарчага прызначэння. Зямля любіць парадак, таму гэта надзённае і актуальнае пытанне. Аддзел землеўпарадкавання сочыць за тым, каб прыдатныя для гаспадарання землі выкарыстоўваліся па прызначэнні. Так, за 2023-2025 гады 590 гектараў дзятлаўскіх земляў прыведзены ў адпаведнасць і сталі: сельскагаспадарчымі (137 гектараў), або землямі ляснога фонду (453 гектары). Вядзецца рэгулярны маніторынг асушаных тэрыторый, паступовая рэканструкцыя меліярацыйных сістэм, інвентарызацыя ўчасткаў для будаўніцтва жылля, умоваў зносу старых будынкаў. Сёлета 1200 гектараў выключаны з межаў населеных пунктаў і таксама ўведзены ў гаспадарчы абарот.
На 1 студзеня 2026 года на Дзятлаўшчыне зарэгістравана 2392 гектары, занятыя драўняна-хмызняковай расліннасцю, з іх 1629 немагчыма ўвесці ў гаспадарчы абарот (напрыклад, поймы рэк, багну), а 545 гектараў плануецца за 2027-2029 гады прывесці ў належны стан і вярнуць у сельскую гаспадарку або лясны фонд раёна.
Гараць гаспадарчыя будынкі і кармакухні
Такая тэндэнцыя вогненных здарэнняў па ўсёй краіне набірае тэмп. Ёсць факты падобных пажараў і на Дзятлаўшчыне, што выклікае занепакоенасць адказных служб і кіраўніцтва раёна.
Старшыня райвыканкама заўважыў ратаўнікам:
– Працуйце з насельніцтвам па арганізацыі бяспечных умоваў утрымання жывёлы, захоўвання гаручых матэрыялаў, вадкасцяў. Гэта важна, як і зберажэнне жылля ад агню.
Таксама Андрэй Садоўскі паставіў задачу кантролю за дзейнасцю суб’ектаў прафілактыкі і іх работай у міжведамасным праграмным комплексе “ІнспектКам”, своечасовым унясенні даных.
Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык анансіраваў старт з 16 лістапада спецыялізаванага прафілактычнага мерапрыемства “Дом без пажару”, якое будзе ладзіцца на працягу тыдня. Пачнецца маштабная прафілактычная работа з адпрацоўкі домаўладанняў катэгарыраваных грамадзян.
Фермы – гэта святое
У сельскай гаспадарцы “цішэй” не становіцца. Прадаўжаецца ўборка кукурузы на зерне, уздым зябліва.
Як пакрэсліў Андрэй Садоўскі, восеньская апрацоўка глебы пад вясновую сяўбу – ключавы этап падрыхтоўкі да наступнага сезона, таму неабходна актывізаваць работы, задзейнічаць транспартныя рэзервы, а яны ёсць.
Андрэй Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу свайго першага намесніка – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгенія Бусько на кантролі пераводу жывёлы ў прафілакторыі:
– Захаваем маладняк – забяспечым будучыню. Жывёлагадоўчым аб’ектам надзяляйце самую пільную ўвагу. На фермах павінна быць чысціня, камфортны мікраклімат, правільнае харчаванне жывёлы. Ферма – гэта святое.
Іншыя тэмы коратка
Два будаўнічыя аб’екты рыхтуюцца да ўводу ў эксплуатацыю ў бягучым годзе: паліклініка ў гарпасёлку Наваельня і лазнева-аздараўленчы комплекс. Для завяршэння работ па рамонце басейна будзе выдзелена дадатковае фінансаванне з раённага бюджэту.
****
Па плане зносу ў бягучым годзе аварыйных безгаспадарных дамоў у сельскай мясцовасці, засталіся тры аб’екты на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельскага савета. Па завярэннях адказных служб работы будуць выкананы ў тэрмін.
****
Пракуратурай Дзятлаўскага раёна сумесна з прадстаўнікамі райЦГЭ праведзена праверка харчблокаў навучальных устаноў раёна. Па выяўленых фактах парушэнняў прыняты неадкладныя меры. Санітарнай службе пастаўлена задача ўзмацніць кантроль.
****
Актуальнай застаецца маніторынгавая работа супрацоўнікаў аддзела эканомікі райвыканкама па аб’ектах гандлю. Як паказваюць праверкі, цэны ў некаторых гандляроў “кусаюцца”. Спецыялісты нагадваюць, што за завышэнне цэн на тавары прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…
Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…