Categories: Падзеі

У Беларусі намалочана 8,8 млн т збожжа

У Беларусі ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалочана 8,8 млн т збожжа (з улікам грэчкі і проса). У тым ліку намалот сельгасарганізацый склаў 8,62 млн т. Аб гэтым сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

У Мінскай вобласці намалацілі 2 млн 191 тыс. т збожжа, у Гродзенскай — 1 млн 717,4 тыс. т, у Брэсцкай — 1 млн 428,4 тыс. т. На палях Віцебскай вобласці сабралі 1 млн 362,9 тыс. т збожжа, у Магілёўскім рэгіёне — 1 млн 116,5 тыс. т, у Гомельскім — 984,4 тыс. т.

Паводле даных Мінсельгасхарча, сельгасарганізацыям засталося ўбраць збожжавыя і зернебабовыя толькі з 0,3 працэнта плошчаў.

Што датычыцца грэчкі, то, па стане на 28 жніўня, заданне па яе ўборцы выканана на 27 працэнтаў (убрана 3,38 тыс. га з 12,41 тыс. га), намалочана пры гэтым 4,25 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне складае 12,6 ц/га, што крыху ніжэй за мінулагодні ўзровень (14,8 ц/га).

Проса аграрыям трэба ўбраць яшчэ з 3,1 тыс. га (або 58,9 працэнта плошчаў). На сённяшні дзень намалочана 4,47 тыс. т проса. У сярэднім з 1 га ўбіраецца 20,7 ц, што на 0,1 ц больш, чым у мінулым годзе.

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

4 часа ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

5 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

5 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

6 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

6 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

6 часов ago