У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства, які сёлета ўпершыню адзначаецца ў нашай краіне.
Праграму мерапрыемства падрыхтавалі артысты і песенныя калектывы з усяго нашага раёна.
Дзятлаўчан павіншаваў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:
– Дзень народнага адзінства асабліва значны для нас як суверэннай дзяржавы, якая самастойна вызначае шлях свайго гістарычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, ажыццяўляе незалежную шматвектарную знешнюю палітыку на аснове добрасуседства, узаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін. Ключавы фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту, незалежнасці нашай краіны – адзінства народа. Таму заканамерна, што 2021 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам народнага адзінства. Мы, беларусы, адзіная нацыя, якая абрала свой уласны шлях развіцця і цвёрда яго прытрымліваецца. З Днём народнага адзінства, дарагія землякі!
Усе песні, якія гучалі ў канцэртнай праграме, прысвячаліся Беларусі, нашай Гродзенскай вобласці, роднай Дзятлаўшчыне, любові, гасціннасці і добрасуседству. На раённай сцэне выступалі Анастасія Жамайтук, Андрэй Добыш, Дар’я і Вікторыя Кончык, Таццяна Шостка, Аляксандр Баклушын, Ганна Харлінская, Ганна Варган, эстрадныя і народныя калектывы “Мара”, “Бархат”, “Сузор’е”, “Ятранка”, “Зараначка”, “Суседзі”, “Гарачыя сэрцы”.
Дзятлаўчане з радасцю прымалі песенныя падарункі, сустракаючы артыстаў усмешкамі і апладысментамі.
У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці працавалі тэматычныя выставы малюнкаў з краявідамі нашай роднай Дзятлаўшчыны педагога дзіцячай школы мастацтваў Жанны Лукашэня і яе вучняў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…
У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…
11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…
Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…
С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…