Размова пра гісторыю, сучаснасць і патрыятызм

У Дзень народнага адзінства ў Дзятлаве прайшла дыялогавая пляцоўка “Адна мара на ўсіх – жыць у міры і згодзе”.

Ужо традыцыйнымі ў нашым раёне сталі дыялогавыя пляцоўкі пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, калі ў адной прасторы сустракаюцца прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, сацыяльнай сферы і моладзь раёна, за вялікім “круглым сталом” абмяркоўваючы знакавыя для нас усіх падзеі і праекты.

З нагоды ўрачыстай даты, калі наша краіна ўпершыню адзначае Дзень народнага адзінства, аб гісторыі, патрыятызме і нацыянальным самавызначэнні са старшакласнікамі дзятлаўскіх школ гутарылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, старшы навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык і раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі.

Мерапрыемства адкрыла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, нагадаўшы прысутным аб прыемнай нагодзе сустрэчы:

– 17 верасня 2021 года Беларусь упершыню адзначае новае свята – Дзень народнага адзінства. На нашым пакаленні сёння ляжыць вялікая адказнасць: навучыць моладзь паважаць людзей навокал, любіць сваю малую радзіму, сваю краіну. Гэта сапраўды важна, бо кожны з нас сёння, як ніколі, адказны за лёс сваіх краіны і народа. Калі мы разам – усё рабіць лягчэй.

Узгадаць гісторыю знакавага для беларусаў дня 17 верасня 1939 года прысутным прапанавала Алена Абрамчык. Разам з гасцямі мерапрыемства яна перагарнула старонкі летапісу нашага раёна.

Хто такі патрыёт у савецкія часы і цяпер? Гэта пытанне школьнікі абмеркавалі з Аляксандрам Бараноўскім, які, апроч таго, прывёў нямала цікавых фактаў аб сучаснай Беларусі.

Міхаіл Губар, былы дырэктар Казлоўшчынскага прафтэхвучылішча № 191, падзяліўся сваім меркаваннем, якой павінна быць адукацыя і выхаванне шчырых людзей і грамадзян нашай краіны. Ён заўважыў, што не толькі слова, але і фізічная праца, значныя справы маюць вялікую вагу ў гэтым працэсе.

Прадстаўнікі прафсаюзных аб’яднанняў Дзятлаўшчыны Валерый Макарчык і Станіслаў Фабішэўскі заклікалі творчую і прагрэсіўную моладзь раёна быць цікаўнымі і разважлівымі, старацца атрымліваць інфармацыю з розных крыніц і крытычна ацэньваць яе. Госці запэўнілі будучых студэнтаў, работнікаў беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў, што іх законныя правы ў нашай краіне заўжды будуць надзейна абараняцца.

Гасцямі дыялогавай пляцоўкі сталі таксама ўдзельнікі моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, якія прэзентавалі сваю работу ў Год народнага адзінства.

Завяршылася сустрэча абмеркаваннем тэмы і дамовай: моладзь Дзятлаўшчыны пры падтрымцы дарослых заўсёды будзе рабіць для сваёй зямлі толькі добрыя справы, а пачаць можна ўжо з добраўпарадкавання гаючых крыніц, якіх у нашым раёне нямала.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 минуты ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

6 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago