З 7 сакавіка 2024 года на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення – начальніка аддзела пенсій і дапамогаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прызначана Ірына Анатольеўна Баравік.
Нарадзілася Ірына Анатольеўна 11 студзеня 1983 года ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна.
У 2002 годзе скончыла Слонімскае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці “медыцынская сястра”. Вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “выкладчык псіхалогіі” атрымала ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, у гэтым жа ВНУ вывучылася і на яшчэ адну спецыяльнасць – “правазнаўства”.
З 2002 па 2006 гады працавала медыцынскай сястрой Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. У сацыяльнай сферы сваю працоўную дзейнасць пачала ў 2006 годзе – псіхолагам Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.
З 2008 года займала пасаду галоўнага спецыяліста аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, а з 2022 года і па цяперашні час была намеснікам начальніка гэтага аддзела.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga