На Дзятлаўшчыне ў актыўную фазу ўступілі вясеннія палявыя работы. У ААТ “Граніт-Агра” 19 сакавіка стартавала пасяўная кампанія.

Ва ўрочышчы Таркачы-склад у панядзелак 23 сакавіка кіпіць работа. За рулём энерганасычанага трактара “Джон Дзір-8430” з сеялкай “Амазон-Авант-Профі-6000” працуе Андрэй Пейдзік, які заняты на сяўбе яравога ячменю.

– Настрой рабочы, бадзёры, гэта мая 23 пасяўная кампанія, – прызнаецца механізатар-прафесіянал, калі выдаецца невялікі перапынак. – Стаіць спрыяльнае надвор’е, таму ў полі працую з 7 гадзін раніцы да 20 вечара і ўжо чацвёрты дзень запар. За светлавы час паспяваю засеяць ад 30 да 45 гектараў. Пасеялі авёс, а дзень таму пераключыліся на сяўбу ячменю. Усім, хто цяпер заняты ў палях, жадаю моцнага здароўя, цярпення, мэтанакіраванасці, сонечных дзён і каб не падводзіла тэхніка.

Папоўніць сеялку новай порцыяй пасяўнога зерня на палеткі прыехалі вадзіцель Генадзь Ходар і памочнік загадчыка вытворчага ўчастка Арцём Літвінскі. Пакуль у бункер струменіцца збожжа, ёсць магчымасць пагаварыць з галоўным аграномам гаспадаркі Аленай Майсейчык.

– Сяўбу мы пачалі ў чацвер і за дзён 14 мяркуем яе скончыць, калі не пагоршацца ўмовы надвор’я. На Дзятлаўшчыне ў ААТ “Граніт-Агра” самыя маштабныя пасяўныя плошчы. За першыя дні кампаніі мы ўжо засеялі 150 гектараў аўсу. На раніцу панядзелка было пасеяна яшчэ і 90 гектараў ячменю, а ўсяго яго будзе 963 гектары. Тут, ва ўрочышчы Таркачы-склад, сеем 60 гектараў гатунку Рэйдзер першай рэпрадукцыі. Гэта ўласнае насенне гаспадаркі. Увогуле кожную сяўбу стараемся набываць усяго да 10 % эліты ад агульнага аб’ёму насення для абнаўлення пасяўнога фонду.

У аўторак збіраемся прыступіць да сяўбы гароху, які мяркуецца вырошчваць на 100 гектарах. Паралельна належыць пасеяць люцэрну на 150 гектарах. З гэтага года ў ААТ “Граніт-Агра” будзе вырошчвацца і новы для гаспадаркі белы люпін. Гэта высокабялковая кармавая культура, якую збіраемся сеяць на 100 гектарах. Зернебабовых сумесяў плануецца засеяць 150 гектараў. Такім чынам стараемся максімальна перайсці на сваю сыравіну пры нарыхтоўцы кармоў.  

Не за гарамі сяўба цукровых буракоў і кукурузы. Плошчы пад абедзве культуры сёлета ў гаспадарцы будуць павялічаны: кукурузы на 130 – да 1830 гектараў, салодкіх клубняў на 20 – да 380 гектараў.

На сёння ў ААТ “Граніт-Агра” ажыццяўляецца ўвесь комплекс работ для правядзення сяўбы ранніх яравых культур, а таксама тэхнічных і ворыўных. На палетках задзейнічаны дзве сеялкі, чатыры культыватары, пяць адзінак тэхнікі па ўнясенні цвёрдых мінеральных угнаенняў, яшчэ дзве – па ўнясенні арганікі. Паралельна ажыццяўляецца першая падкормка азімых збожжавых культур азотнымі ўгнаеннямі, заўтра падключымся да другой падкормкі азотнымі азімага рапсу.

У час пасяўной кампаніі бягучага года вельмі радуе яснае сонечнае надвор’е без дажджоў, якое дазволіла рана выйсці ў палі. Аднак з-за яго з глебы вельмі хутка губляецца вільгаць, таму асабліва ўважліва падыходзім да культывацыі, якая дазваляе гэту вільгаць закрыць. Пры такім надвор’і стаўка робіцца на хуткую сяўбу. Праўда, заўжды існуе рызыка вясновых замаразкаў, аднак аграрыі спадзяюцца на лепшае.

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

7 минут ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

8 минут ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

1 час ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

21 час ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

2 дня ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

2 дня ago