Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда: “Парадак на зямлі – наш агульны клопат”

23 сакавіка ў Дзятлаве асабісты прыём грамадзян правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

Да яго звярнулася жыхарка вёскі Хадзяўляны, якую непакоіла праблема навядзення парадку  ў сельскім населеным пункце:

– Жыву тут ужо трыццаць гадоў. Некалі ў доме насупраць былі жыхары, але ён ужо даўно пустуе. Тэрыторыя, прылеглая да дома, даглядаецца нерэгулярна, час ад часу тут бываюць кампаніі, якія самавольна трапляюць у пустуючае жыллё. Я перажываю, каб усё было ў парадку. Ці можаце вы паўплываць на гаспадароў дома, якія тут не жывуць? 

Каб разабрацца ў сітуацыі, Андрэй Пятровіч выехаў на месца разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім і старшынёй Дзятлаўскага сельвыканкама Ігарам Хітро.

Кіраўнік сельсавета адзначыў, што праблема не новая, і крокі для яе вырашэння прымаліся. Ён паабяцаў зноў звязацца з гаспадыняй дома і вырашыць праблему аптымальна для ўсіх. Сенатар засяродзіў увагу на тым, што пытанне застаецца на яго асабістым кантролі:

– Важна, што ў сельскіх населеных пунктах жывуць людзі, нераўнадушныя да сваёй малой радзімы, якія падказваюць дэпутатам і кіраўніцтву раёна, дзе яшчэ патрабуецца іх удзел і валявыя рашэнні. Парадак на зямлі – наш агульны клопат, і іцыятывы грамадзян у гэтым напрамку заўсёды вітаюцца. Прыемна бачыць рэалізацыю на Дзятлаўшчыне мерапрыемстваў месячніка па навядзенні парадку на зямлі, калі работнікі працоўных калектываў дружна выходзяць на прыбіранне тэрыторый каля сваёй арганізацыі, домаўладанняў, населеных пунктаў.

У час паездкі Аляксандр Бараноўскі расказаў сенатару, якая яшчэ работа па добраўпарадкаванні вядзецца ў раёне. Кожны год вырашаецца лёс каля 100 пустуючых дамоў: толькі за 2025-ы 40 такіх домаўладанняў дэмантавалі, 23 прадалі за адну базавую велічыню і 41 – рэалізавалі ў парадку адчужэння. Работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца і сёлета.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

2 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

2 часа ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

2 часа ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

22 часа ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

2 дня ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

2 дня ago