Categories: Падзеі

Туберкулёзу – не!

20 сакавіка ў Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ладзіўся “круглы стол” па тэме “Туберкулёз можна вылечыць”, які быў прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам. Спецыялісты-медыкі абмеркавалі розныя сітуацыі і праблемы, звязаныя з гэтай хваробай, а таксама пагаварылі аб метадах і спосабах прафілактыкі туберкулёзу.

А. Гірык, раённы тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ:

– За 2016 год на туберкулёз было абследавана больш за 15 тысяч чалавек. З іх 22 – былі хворыя. Калі глядзець па ўчастках, то на Дварэцкім лячэбным участку летась захварэлі 2 чалавекі, на Дзятлаўскім было 13 выпадкаў, на Казлоўшчынскім – 3, на Наваельнянскім і на Раготнаўскім  – па 2. Не было захварэлых на Парэцкім і Гезгалаўскім участках. Як толькі хваробу выявілі, людзі былі адразу шпіталізаваны і пралечаны ў стацыянарных умовах. Сярод  хворых на “актыўны” туберкулёз было 17 пацыентаў. Пераважна хварэлі мужчыны.

На канец 2016 года ў Дзятлаўскім раёне на дыспансерным уліку стаяць105 чалавек: з актыўнай формай – 27, з неактыўнай – 78.

Калі прааналізаваць мінулы 2016 год, то адзначаецца павелічэнне смяротнасці ад туберкулёзу на 4,1% у параўнанні з 2015-ым. Адзначаецца і павелічэнне колькасці хворых на “актыўны” туберкулёз. Пры гэтым зніжаецца колькасць рэцыдываў.

Усе пацыенты з падазрэннем на туберкулёзны працэс абследуюцца рэнтгеналагічна і бактэрыяскапічна.

Г. Касцюк, старшыня раённая арганізацыі Беларускага таварыства

– Дзяржава і сацыяльныя службы імкнуцца палепшыць жыццё людзей хворых на туберкулёз. Пацыенты 1, 2 і 4-ай катэгорый атрымлівалі 2 разы на месяц прадуктовыя наборы. 5 чалавек падтрымалі матэрыяльна з фонду Чырвонага крыжа.

А. Шайбак Алёна Вячаславаўна, галоўны доктар раённага цэнтра гігіены і эпідэміалогіі:

 – Цяпер хварэюць пераважна асобы ад 18 да 54 гадоў. Прычым мужчыны ў 2 разы часцей хварэюць і ў 4 разы часцей паміраюць, чым жанчыны.

Важна памятаць, што паскаральнікі з’яўлення хваробы – гэта недахоп якаснай ежы, алкагалізм і вялікая колькасць выкураных цыгарэтаў.

Н. Юрэня, валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміалогіі:

 — На 50 працэнтаў здароўе чалавека залежыць ад яго ладу жыцця. Калі ў чалавека ёсць спадчынная схільнасць, напрыклад, да цукровага дыябету, але ён вядзе здаровы лад жыцця, то ёсць верагоднасць, што дыябетам ён ніколі не захварэе.

Усё залежыць ад культуры чалавека. Абавязкова трэба прывучацца да таго, што раз у год варта наведваць вузкіх спецыялістаў. А флюараграфію трэба прайсці ў першую чаргу.

Мы хоць і праводзім мерапрыемствы па прафілактыцы розных захворванняў, але пры гэтым не можам прымусіць чалавека сфарміраваць правільныя звычкі. Наша задача – заклікаць людзей весці здаровы лад жыцця.

М. Дзядовіч, доктар-эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміалогіі:

– Аптымальны варыянт прафілактыкі – абавязковае флюараграфічнае абследаванне. Тады хваробу можна выявіць своечасова. І чалавек пасля лячэння хутка вяртаецца да нармальнага жыцця, можа працаваць.
Таму наша самая галоўная задача – уздзеянне. Трэба каб сельскія выканаўчыя камітэты дапамагалі медработнікам пераканаць і прымусіць праходзіць своечасовае абследаванне. Група рызыкі –алкаголікі і тыя людзі, якія не праходзяць флюараграфію больш за два гады.

Падрыхтавала да друку М.САВІЦКАЯ
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!

Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…

25 минут ago

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

2 часа ago

“Зецельскі фэст”. Узнагароджанне сем’яў-пераможцаў

Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…

4 часа ago

Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…

5 часов ago

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…

5 часов ago