Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі акрэдытавала больш як 90 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў, паведаміла сёння кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ў час анлайн-трансляцыі інтэрнэт-тэлебачання “СБ. Беларусь сегодня”, паведамляе БЕЛТА.

“На гэты час у Цэнтральную камісію пададзены анкеты і ўжо акрэдытаваны больш як 90 міжнародных наглядальнікаў – прыкладна аднолькавая колькасць з боку СНД і АБСЕ. Кожная з місій абяцае яшчэ недзе па 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў”, – адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна таксама дадала, што заўтра ў яе запланавана сустрэча з кіраўніком місіі наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ французскім дыпламатам Жакам Форам.

Гаворачы аб краінах, прадстаўнікі якіх увойдуць у склад місіі АБСЕ, Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што гэта арганізацыя самастойна набірае наглядальнікаў і ёсць пэўная квота на кожную дзяржаву. “Мы прымем усіх, на каго будуць прадстаўлены анкеты”, – запэўніла яна.

Увогуле, паводле слоў старшыні ЦВК, наглядальнікаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе больш, паколькі Цэнтрвыбаркам запрашае калег з іншых краін, і яны прыязджаюць у краіну самастойна. “Мы запрасілі Украіну, пакуль яна маўчыць. Але ў іх там мясцовыя выбары”, – нагадала Лідзія Ярмошына.

Logo BelTA

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации