Кіраўніком місіі наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ назначаны французскі дыпламат Жак Фор, паведамілі БЕЛТА ў БДІПЧ АБСЕ.

Раней Жак Фор займаў такія пасады, як пасол Францыі ва Украіне, сустаршыня Мінскай групы АБСЕ (па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту). Плануецца, што Жак Фор сустрэнецца з беларускімі журналістамі 26 жніўня ў Мінску. На гэты дзень запланавана і сустрэча са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

У Беларусі для маніторынгу галоўнай электаральнай падзеі чакаецца прысутнасць каля 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ і яшчэ каля 400 кароткатэрміновых. Акрамя таго, у доўгатэрміновым маніторынгу выбараў Прэзідэнта будуць удзельнічаць больш як 40 наглядальнікаў ад краін Садружнасці. Увогуле ў склад місіі СНД увойдуць каля 400 наглядальнікаў, у тым ліку прадстаўнікі МПА СНД, дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Дзярждумы РФ, прадстаўнікі Савета Федэрацыі Расіі, а таксама краін Садружнасці. Пажаданне ўдзельнічаць у маніторынгу выказала і Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации