Супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС сумесна з інспектарам дзяржтэхнагляду Дзятлаўскага райвыканкама правялі сумесны рэйд у межах дэкады “Увага! Трактарная і самаходная тэхніка!”. Да іх далучыўся карэспандэнт газеты “Перамога”.

Наведалі два прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу Дзятлаўскага раёна – КСУП “Жукоўшчына” і СГФ “АграМілк”. У ходзе праверкі асаблівая ўвага надавалася спраўнасці светлавых прыбораў, тармазной сістэмы, наяўнасці дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, на права кіравання адпаведнай катэгорыі транспартнага сродку. Парушэнняў у гэтых гаспадарках выяўлена не было, работа ў дадзеным кірунку ў Дзятлаўскім раёне будзе працягвацца.


– Трэба заўважыць, што ў перыяд пасяўной кампаніі, калі адзначаецца максімальны рух трактароў і механізмаў, нешматлікая самаходная і трактарная тэхніка правакуе найбольшую колькасць дарожных здарэнняў і звязаных з імі ахвяр. Калі вы ўбачыце на праезнай частцы такую тэхніку з няспраўнымі або неабсталяванымі знешнімі светлавымі прыборамі ў цёмны час сутак, неадкладна паведаміце аб гэтым на нумар 102. Своечасова папярэдзіўшы аб патэнцыйнай небяспецы, магчыма, вы выратуеце нечае жыццё, – гавораць дзяржаўтаінспектары.


Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga