Трагічныя старонкі гісторыі

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання “Школа актыўнага грамадзяніна”, прысвечаны трагічным старонкам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны для Беларусі. Яго тэма – “Беларусь памятае”.

У 2019 годзе Беларусь адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзень вызвалення нашай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – наша галоўнае дзяржаўнае свята, Дзень Незалежнасці.

Для беларусаў гэта свята – даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу.

Інфармацыйная гадзіна, у якой прымалі ўдзел вучні 9-11 класаў, праходзіла ў форме вуснага часопіса. На мерапрыемства быў запрошаны вядучы спецыяліст ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Валянцін Абухаў.  Ён расказаў дзецям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра ваенныя дзеянні, якія праходзілі на Дзятлаўшчыне.

Затым  ён звярнуўся да навучэнцаў з просьбай дапамагчы камісарыяту ў пошукавай дзейнасці.

Напрыканцы мерапрыемства вядучыя заклікалі прысутных думаць пра блізкіх, паважаць старэйшых і схіляць калені перад ветэранамі не толькі ў свята 9 Мая, але і кожны дзень дзякаваць і памятаць пра ўсіх тых, хто абараніў мір і свабоду ад фашыстаў.

Навучэнцы ўшанавалі памяць герояў-дзядоў і прадзедаў хвілінай маўчання.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

11 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

11 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

11 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

11 часов ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

11 часов ago

Уражаннямі пра свята дзеляцца ўдзельнікі дзятлаўскай дэлегацыі

Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання…

11 часов ago