Аграрыі нашай краіны плануюць скончыць пасяўную кампанію да 15 мая.
Сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўшчыны імкнуцца завяршыць веснавыя работы якасна і своечасова.
Так, у КСУП “Хвінявічы” ні на дзень не спыняюцца сельскагаспадарчыя справы. Тут сеюць кукурузу і цукровыя буракі. На 26 красавіка плошча пасеву кукурузы склала 55 гектараў, на плошчы 85 гектараў пасеяны цукровыя буракі.
Як паведаміў галоўны аграном КСУП “Хвінявічы” Аляксандр Жэгала, усяго ў гаспадарцы плануецца пасеяць 100 гектараў цукровых буракоў і 500 гектараў кукурузы.
На гэтым тыдні мясцовыя аграрыі прыступілі да пасадкі бульбы. Першай пачалі садзіць бульбу сортау “гала”, якая станоўча зарэкамендавала сябе як сваімі смакавымі якасцямі, так і добрым збытам.
Усяго ў гаспадарцы плануецца пасадзіць 49 гектараў бульбы гэтага сорту, а таксама 10 гектараў бульбы сорту “брыз”, 15 гектараў сорту “скарб” і два гектары сорту “вега”. Агульная плошча пад пасадку бульбы ў сельгаспрадпрыемстве складзе 70 гектараў.
У гэтым важным аграрным працэсе задзейнічаны некалькі адзінак тэхнікі. На трактары “МТЗ-82” працуе вопытны механізатар Рыгор Шэўка, на падвозцы насення на аўтамабілі “ГАЗ-53” працуюць вадзіцелі Аляксандр Рамашэўскі і Віктар Вянско.
Паралельна ў гаспадарцы ідуць работы па вывазе арганічных угнаенняў пад кукурузу, праполка азімых культур і збор камянёў.
У работах па вывазе і ўнясенні арганічных угнаенняў у глебу працуюць каля дзесяці адзінак тэхнікі. Чатыры сельскагаспадарчыя машыны “Маз” прадаставіла ў дапамогу гаспадарцы Дзятлаўская сельгастэхніка, яшчэ на трох уласных “МАЗ”ах працуюць вадзіцелі Мікалай Калугін, Віктар Савашынскі, Мікалай Губко. На пагрузчыку “Амкадор” працуе механізатар Васіль Лябецкі.
Акрамя гэтага, у КСУП “Хвінявічы” ўжо пасеяна 290 гектараў ячменю, 70 гектараў пшаніцы, 30 гектараў аўса і 60 гектараў лёну.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае