Тэндэнцыя зніжэння колькасці пацярпелых на вытворчасці адзначаецца ў сельскай гаспадарцы і будаўнічай галіне. Так, цяжкія траўмы ў сельскай гаспадарцы атрымалі 16 чалавек, што ў 1,5 раза менш, чым у папярэднім годзе, у будаўніцтве пацярпелі 4 чалавекі (у 2 разы менш, чым у 2016 годзе). Тым не менш, варта адзначыць, што па-ранейшаму асноўны траўматызм з цяжкімі наступствамі прыходзіцца на сельскагаспадарчую галіну (16 з 61 цяжка траўмаваныя).
Усяго пацярпелі рабочыя 43 прафесій, з якіх 5 – спецыялісты. Найбольш траўманебяспечнымі прафесіямі з’явіліся: вадзіцель аўтамабіля – 9 чалавек, трактарыст-машыніст – 6, падсобны рабочы – 2, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў – 2, грузчык – 2, тынкоўшчык – 2, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання – 2.
Вытворчымі фактарамі, з-за якіх адбылося траўмаванне, паслужылі: уздзеянне прадметаў, дэталяў, якія рухаюцца, разлятаюцца, – 17 выпадкаў; падзенне, абвальванне канструкцый, абсталявання – 12; падзенне пацярпелага з вышыні – 11; падзенне ў час перамяшчэння – 8; дарожна-транспартныя здарэнні – 7; пашкоджанні ў выніку кантакту з прадстаўнікамі флоры і фаўны – 2.
Маніторынг прычын няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўмаў, сведчыць аб тым, што яны па сваім характары практычна не змяніліся. Разам з тым, у 2017 годзе адбыўся рост траўмавання на вытворчасці з-за недахопаў у правядзенні навучання, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, асабістай неасцярожнасці. У той жа час, знізілася траўмаванне працуючых з-за парушэнняў пацярпелымі і іншымі работнікамі патрабаванняў лакальных нарматыўных актаў па ахове працы. У Дзятлаўскім раёне ў 2017 годзе няшчасных выпадкаў на вытворчасці не было.
Неабходна адзначыць, што з ростам вытворчага траўматызму адбываецца страта працоўнага часу, зніжаецца прадукцыйнасць працы, і як вынік – узровень жыцця працоўных. Таму пры арганізацыі працоўнай дзейнасці трэба памятаць, што ахова працы работнікаў і іх сацыяльна-эканамічны дабрабыт цесна ўзаемазвязаны адзін з адным.
Ірына САВІЦКАЯ,
начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…